Главная > Афиша > Выстаўка «Кавальскае рамяство Полацка Х – ХІХ стст. (з археалагічнага збору НПГКМЗ)»


Выстаўка «Кавальскае рамяство Полацка Х – ХІХ стст. (з археалагічнага збору НПГКМЗ)»

Выстаўка

Место
Музей истории архитектуры Софийского собора в Полоцке

Дата и время
15.05.2018 - 15.05.2019


Ці ведаеце вы, як выглядалі старажытныя нажніцы? А першыя асвятляльныя прыборы? Ці адрозніваюцца сярэднявечныя ключы і замкі ад сучасных? А якія музычныя інструменты з жалеза былі знойдзены ў Полацку?

Адказы на гэтыя пытанні вы знойдзеце ў зале Музея гісторыі архітэктуры Сафійскага сабора, дзе з 15 мая 2018 года працуе выстаўка “Кавальскае рамяство Полацка Х – ХІХ стст. (з археалагічнага збору НПГКМЗ)”.

На выстаўцы прадстаўлены прадметы X–XIХ стст., падзеленыя па тэматычных комплексах: апрацоўка жалеза, рамесныя інструменты, сельскагаспадарчыя прылады, хатні інвентар, замкі і ключы, пабытовыя рэчы, узбраенне і конскі рыштунак. Усе гэтыя артэфакты былі знойдзены падчас шматгадовых археалагічных раскопак у Полацку.

Источник: sophia.polotsk.museum.by