Главная > Афиша > Маляваныя дываны


Маляваныя дываны

Выстава

Место
Природно-экологический музей в Полоцке

Дата и время
31.08.2018 - 21.10.2018


Прырода – гэта тое, што нас акружае і натхняе. Спакон вякоў чалавек выкарыстоўваў прыродныя матывы ў народнай творчасці, і гэта перадавалася з пакалення ў пакаленне. Выстава «Маляваныя дываны» з музейнага збору Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка пазнаёміць вас з творамі, якія выкананы беларускімі майстрамі ў 1930–1970-я гг. Такі цікавы і даволі папулярны від народнага мастацтва, як дэкаратыўны роспіс па даматканай тканіне, з'явіўся на Беларусі і набыў асаблівы росквіт у 20–50-я гг. ХХ ст. Яскравыя, сакавітыя, блізкія народнаму разуменню прыгажосці дываны, гарманіруючы з ткацтвам, керамікай, вышыўкай і іншымі традыцыйнымі відамі народнага мастацтва, стваралі ў інтэр'еры мажорны настрой. Як правіла, аснову кампазіцый маляваных дываноў (ці «маляванак») складаюць разнастайныя прыродныя матывы роднага краю: выявы мясцовых кветак, звяроў, птушак – часта з элементамі аўтарскай выдумкі. Усю гэтую прыгажосць і самабытнасць беларускага народнага мастацтва вы зможаце ўбачыць на выставе “Маляваныя дываны”, якая будзе працаваць з 31 жніўня да 21 кастрычніка.

Источник: ecology.polotsk.museum.by

12jav.net