Главная > Афиша > Агнявы Леў


Агнявы Леў

Музычная казка

Место
Дворец культуры ОАО «Нафтан»

Дата и время
25.10.2018

13:00


Стоимость
5,00 руб.

Дзецям заўсёды хочацца адкрыць для сябе нешта новае і нават забароненае дарослымі. Але ці заўсёды гэта бяспечна?

У нашай музычнай гісторыі малыя гарэзнікі Санечка і Лялечка сустракаюцца з каварнымі агнявымі фокуснікамі – маэстра Дымуча і Іскрай. Падчас небяспечнай гульні дзеці з дапамогай чароўных запалак выклікаюць Агнявога Льва. Спачатку ён здаецца мілым і прыгожым, але паступова ператвараецца ў вялізнага пражэрлівага драпежніка, здольнага з’есці і цацкі, і мэблю, і цэлы дом.

На дапамогу дзецям ляцяць бабуля Агапа, фея Дажджу і Воблачка. Але сапраўды дапамагчы і стрымаць раз’юшанага Агнявога Льва здольны толькі вялікі і мужны Выратавальнік, які арганізуе цэлую каманду, каб зладзіць з бядой.

Насычаны песнямі, танцамі, спецэфектамі і фокусамі, спектакль «Агнявы Леў», безумоўна, зацікавіць юных гледачоў, а таксама яшчэ раз нагадае правілы пажарнай бяспекі.

Сцэнічная рэдакцыя, пераклад на беларускую мову, тэксты песень – Алесь ЗАМКОЎСКІ
Рэжысёр-пастаноўшчык – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Вячаслаў ГРУШОЎ
Мастак-пастаноўшчык – Наталля ЛАВІЦКАЯ-ЯРМОЛАВА
Музыка і музычнае афармленне Аляксандра КРЫШТАФОВІЧА
Пластыка Яўгена ЛУК’ЯНАВА

Начало: 13:00
Билеты: 5 руб.
Касса: 53-01-14

Источник: dkn.naftan.by