Главная > Афиша > Исторические прогулки с Франциском Скориной


Исторические прогулки с Франциском Скориной

Выставка

Место
Музей белорусского книгопечатания в Полоцке

Дата и время
11.01.2019 - 10.02.2019


Здавалася, толькі ўчора Беларусь адзначала 500-годдзе пачатку нацыянальнага кнігадрукавання. З таго часу беларусы ўступілі ў другую палову тысячагоддзя існавання беларускай друкаванай кнігі.

Вандроўкі Францыска Скарыны па Еўропе натхнілі вядомага ў нашай краіне журналіста-міжнародніка Інэсу Плескачэўскую з нагоды свята прайсціся шляхамі знакамітага палачаніна. Вынікам працяглай вандроўкі стала кніга "Исторические прогулки с Франциском Скориной", створаная разам з фатографам і аператарам Міхаілам Пеньяўскім. Прэзентацыя кнігі адбылася на XXV кніжнай выставе-кірмашы ў Мінску. А сёння напісаныя і адзнятыя матэрыялы яе аўтараў пакладзены ў аснову аднайменнай выставы, якая рыхтуецца ў Музеі беларускага кнігадрукавання.

Пачніце новы год з прыемнай і цікавай падзеі: наведайце выставу "Исторические прогулки с Франциском Скориной", на адкрыцці якой вы зможаце сустрэцца з аўтарамі, якіх не так лёгка ўбачыць не толькі ў нашым горадзе, але і ў Беларусі наогул! Мерапрыемства адбудзецца 11 студзеня (пятніца) а 16-й гадзіне ў Музеі беларускага кнігадрукавання. Вас чакае сустрэча з Інэсай Плескачэўскай і Міхаілам Пеньяўскім, аўтарская экскурсія па выставе, аўтограф-сесія і, канешне, магчымасць набыць бестселер 2018 г. пра нашага земляка!

Источник: book.polotsk.museum.by