Главная > Афиша > Папяровы бум


Папяровы бум

Выстаўка А.В. Ходзікавай

Место
Музей традиционного ручного ткачества Поозерья в Полоцке

Дата и время
12.03.2019 - 10.05.2019


Апошнімі дзесяцігоддзямі выцінанка набыла асобую папулярнасць, і сёння яе ўжо можна назваць нацыянальным брэндам. Сучасная выцінанка – не проста ўпрыгажэнне інтэр'ера, гэта творы станковага мастацтва.

Творчасць Алены Васільеўны Ходзікавай, таленавітага аўтара, члена Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, шматгранная: у кожную яе працу ўкладзены кавалачак душы, аўтарскае самавыяўленне і светаўспрыманне.

Выстаўка «Папяровы бум» будзе працаваць з 12 сакавіка да 10 траўня. Наведвальнікі змогуць не толькі палюбавацца прадстаўленымі творамі, але і прыняць удзел у майстар-класах, пагутарыць з майстрам.

Подробная информация на сайте tkach.polotsk.museum.by