Главная > Афиша > Мой тэкстыль


Мой тэкстыль

Выстава-продаж Наталлі Парахневіч (г. Браслаў)

Место
Музей традиционного ручного ткачества Поозерья в Полоцке

Дата и время
18.05.2019 - 29.09.2019


18 мая ў Музеі традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я адкрыецца персанальная выстава габеленаў «Мой тэкстыль» Наталлі Парахневіч (г. Браслаў).

Чаму габелен стаў такім папулярным у наш час? Магчыма, гэта адзіны від рамяства, які дазваляе займацца манументальным мастацтвам у хатніх умовах. Мастацтва габелена дорыць мастаку пачуццё свабоды і незалежнасці.

На выставе будуць прадстаўлены аўтарскія творы апошніх гадоў, вытканыя ў тэхніцы мяккай пластыкі. Гэта як нейкая вяха ў жыцці, пасля якой адгортваецца новая старонка ў творчасці аўтара. Усе работы па-свойму цікавыя і цешаць вока жывымі, яркімі, насычанымі колерамі.

Выстава дасць магчымасць убачыць тэндэнцыі сучаснага аўтарскага габелена: спалучэнне цяпла дывана і цяпла рук майстрыхі, прыгажосць жывапісу і светаўспрыманне мастачкі, філасафічнасць і творчую індывідуальнасць.

Наведванне выставы стане далучэннем да чароўнага свету, дзе сціраюцца грані паміж матэрыяльным і духоўным.

Выстава-продаж будзе працаваць да 29 верасня.

У рамках выставы пройдуць майстар-класы па розных відах ткацтва. Далучайцеся і падарыце сабе бязмежнае задавальненне стварыць цуд уласнымі рукамі!

Выстава пройдзе з 18 траўня па 29 верасня.

Подробная информация на сайте tkach.polotsk.museum.by

12jav.net