Главная > Афиша > 16-е Латвійскае трыенале медальернага мастацтва


16-е Латвійскае трыенале медальернага мастацтва

Выставка

Место
Музей белорусского книгопечатания в Полоцке

Дата и время
30.05.2019 - 30.06.2019


Праект, задуманы для Латвіі, на працягу ўсяго часу яго правядзення ніколі не пакідаў межаў гэтай краіны. Перад беларускім гледачом разгорнута ці не першая за апошнія некалькі дзесяцігоддзяў спецыяльная выстава медаля, дзе можна адначасова бачыць творы больш двух дзясяткаў замежных аўтараў, якія звяртаюцца да гэтага асаблівага віду скульптуры малых формаў. Палова ўдзельнікаў дадзенай выставы – сябры Міжнароднай федэрацыі медальернага мастацтва (FIDEM).

Медальернае мастацтва ў сучасным яго разуменні ўзнікла ў эпоху Адраджэння ў Італіі. А ўжо пачынаючы з XVII стагоддзя гэты від дробнай пластыкі, у нечым роднасны гліптыцы, развіваецца ва ўсіх краінах Еўропы. За апошнія некалькі дзесяцігоддзяў адбыліся важныя зрухі ў развіцці медальернага мастацтва. Акрамя класічных, круглых, ствараюцца медалі самых разнастайных геаметрычных формаў. Нярэдкімі сталі экспрэсіўныя манеры выканання пластыкі, зварот да фактурных і жывапісных эфектаў. Творчасцю ў гэтай, некалі вельмі прафесійна вузкай, галіне цяпер займаюцца не разьбяры і гравёры, а любыя мастакі, дызайнеры, творцы, якія здольныя стварыць прадмет дробнай пластыкі.

Усё, што адзначана вышэй, характэрна і для твораў сучасных медальераў Латвіі, якія прадстаўлены ў экспазіцыі ў Полацку. Але ці не найбольш значнае, на што хацелася б звярнуць увагу, гэта ярка выяўленая аўтарская індывідуальнасць латвійскіх аўтараў і разнастайнасць творчых пошукаў і мастацкіх прыёмаў, якія яны выкарыстоўваюць.

Источник: book.polotsk.museum.by