Главная > Афиша > Расстраляная літаратура: памяці беларускіх паэтаў


Расстраляная літаратура: памяці беларускіх паэтаў

Вечар памяці

Место
Музей белорусского книгопечатания в Полоцке

Дата и время
29.10.2020

15:30



Музей беларускага кнігадрукавання ў чарговы раз далучаецца да ўжо традыцыйнага вечара памяці расстраляных 29 кастрычніка 1937 г. беларускіх грамадскіх і культурных дзеячаў і ладзіць сустрэчу "Расстраляная літаратура: памяці беларускіх паэтаў".

У гэтым годзе Музей запрасіў да ўдзелу ў вечары пісьменнікаў, тэатральных дзеячаў, спевакоў Уладзіміра Арлова (Мінск), Алеся Аркуша, Людмілу Мяхедка (Полацк), Людмілу Сіманёнак, Вольгу Прусак (Віцебск), Ірыну Жарнасек (Наваполацк) і іншых. У праграме сустрэчы: даследаванне біяграфій расстраляных пісьменнікаў, жывое чытанне вершаў паэтаў і твораў, ім прысвечаных, дапрэм'ерны паказ сцэны з новага спектакля з удзелам драматурга і інш.

Запрашаем далучыцца да нас 29 кастрычніка (чацвер) у 15.30. Уваход вольны. Тэл.: 46-57-25.

У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй у праграме магчымы змяненні.

Источник: book.polotsk.museum.by