Главная > Афиша > ЛiТАРАльна


ЛiТАРАльна

Выстава (шрыфт, кампазіцыя, кніга)

Место
Музей белорусского книгопечатания в Полоцке

Дата и время
28.11.2020 - 31.01.2021


28 лістапада ў Музеі беларускага кнігадрукавання пачынае працу новая выстава — «ЛiТАРАльна» (шрыфт, кампазіцыя, кніга).

На ёй прадстаўлены творчыя работы студэнтаў кафедры дызайну і моды УА «ВДТУ» па спецыяльнасці «дызайн камунікатыўны». Гэта больш за 35 шрыфтавых плакатаў і больш за 45 арыгінальных, існуючых у адзіным экзэмпляры, аўтарскіх кніг і буклетаў.

Шрыфтавыя плакаты з'яўляюцца спосабам паглыблення ў эстэтыку і культуру шрыфтоў, метадам арганізацыі інфармацыйнага паслання. Гэта і тыпаграмы – шрыфтавыя кампазіцыі, у якіх тэкст заключаны ў форму выявы, аб якіх ідзе размова ў тэксце, і проста розныя фармальныя прыёмы выразнасці шрыфтавых кампазіцый.

Дызайн кнігі – гэта зусім іншы ўзровень праектных задач і рашэнняў. У дадзеным выпадку студэнт выступае як у ролі пастаноўшчыка агульнага канцэпту кнігі, так і ў ролі дызайнера-ілюстратара, вярстальшчыка тэксту, які шукае падыход да свайго чытача. Многія кнігі носяць традыцыйны характар вёрсткі, але ў многіх з іх прысутнічае інавацыйны падыход да дызайн-вёрсткі і да кніжнага мастацтва наогул.

На выставе прадстаўлены праекты студэнтаў выкладчыкаў Н.І. Тарабука, А.У. Паповай. Куратары: Наталля Тарабука, Наталля Канькова.

Источник: book.polotsk.museum.by