Главная > Афиша > Літаратурны імяннік: жаночыя імёны ў беларускай літаратуры


Літаратурны імяннік: жаночыя імёны ў беларускай літаратуры

Выстава

Место
Музей белорусского книгопечатания в Полоцке

Дата и время
20.02.2021 - 09.05.2021


У Музеі беларускага кнігадрукавання пачынае працу выстава «Літаратурны імяннік: жаночыя імёны ў беларускай літаратуры».

На выставе праз друкаваныя выданні, творы графікі, песні беларускіх аўтараў прадстаўлены найбольш знакавыя жаночыя імёны ў беларускай літаратуры. Гэта такія славутыя імёны, вядомыя нам са старажытных крыніц, як Рагнеда, Еўфрасіння Полацкая, Анастасія Слуцкая, Барбара Радзівіл, Саламея Русецкая.

Больш блізкія да нас стагоддзі прадстаўляюць Алаіза Пашкевіч (Цётка), Ларыса Геніюш, Яўгенія Янішчыц, якія з’яўляюцца не толькі таленавітымі пісьменніцамі, але і яркімі асобамі. Захапленне выклікае талент пісьменніц Вольгі Іпатавай і Людмілы Рублеўскай, гераінямі гістарычных раманаў якіх таксама з’яўляюцца жанчыны. Нельга абмінуць увагай творчасць нашых зямлячак Ірыны Жарнасек, Надзеі Салодкай, Леры Сом.

Не менш яркімі з’яўляюцца вобразы, створаныя фантазіяй беларускіх пісьменнікаў, многія з якіх сталі сімвалічнымі: Гражына (А. Міцкевіча), Вераніка (М. Багдановіча), Паўлінка (Я. Купалы), Ядвіся (Я. Коласа), Ганна (І. Мележа), Сцепаніда (В. Быкава) і іншыя.

Першае і галоўнае імя ў жыцці кожнага чалавека – Мама (Маці, Матуля). Не абмінаюць гэты вобраз і беларускія пісьменнікі. Нездарма і родную мову называюць матчынай.

Выстава прымеркаваная да Дня роднай мовы. Яна пачне сваю працу 20 лютага і працягнецца да 9 мая.

Источник: book.polotsk.museum.by