Главная > Афиша > Выстава «Кніжка малая — справа вялікая»


Выстава «Кніжка малая — справа вялікая»

да 500-годдзя выдання «Малой падарожнай кніжкі» Францыскам Скарынам

Место
Музей белорусского книгопечатания (Полоцк, ул.Нижне-Покровская, 22)

Дата и время
27.08.2022 - 13.11.2022


Выстава прымеркавана да 500-годдзя выдання першай друкаванай кнігі на землях Вялікага Княства Літоўскага – «Малой падарожнай кніжкі», што было здзейснена Францыскам Скарынам каля 1522 г. Часовая экспазіцыя мяркуецца своеасаблівым працягам раздзела «Скарыніяна» пастаяннай экспазіцыі музея. Асноўны прадметны рад складаюць выданні з фондаў НПГКМЗ, якія прадстаўляюць Францыска Скарыну з аднаго боку як дзеяча, станаўленне якога адбывалася ў кантэксце агульнаеўрапейскіх варункаў XVI ст., а з другога боку – як першадрукара, што адкрыў для жыхароў Вялікага Княства Літоўскага друкаваную кнігу.