Главная > Афиша > «Ёсць адна песня песняў — пра Радзіму»


«Ёсць адна песня песняў — пра Радзіму»

Віртуальная выстава

Место
Музей белорусского книгопечатания (Полоцк, ул.Нижне-Покровская, 22)

Дата и время
17.09.2022 - 16.09.2023


17 верасня пачала працу падрыхтаваная супрацоўнікамі Музея беларускага кнігадрукавання віртуальная выстава «Ёсць адна песня песняў – пра Радзіму», прымеркаваная да 110-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Максіма Танка (1912—1995).

Выстава знаёміць з асноўнымі старонкамі жыцця і творчасці таленавітага беларускага паэта і грамадскага дзеяча. На ёй прадстаўлены выданні твораў Максіма Танка розных гадоў, а таксама прысвечаныя яму кнігі і фотаальбомы з фондаў НПГКМЗ.