Главная > Афиша > «Археалагічныя артэфакты з тэрыторыі Ніжняга замка ў Полацку»


«Археалагічныя артэфакты з тэрыторыі Ніжняга замка ў Полацку»

Выстава

Место
Софийский собор (Полоцк, ул. Замковая, 1)

Дата и время
26.06.2024 - 18.05.2025


У зале Музея гісторыі архітэктуры Сафійскага сабора пачала працаваць выстава, прысвечаная археалагічным знаходкам, выяўленным падчас раскопак 2023 года на тэрыторыі полацкага Ніжняга замка, а менавіта на сучасным стадыёне “Спартак”. Раскопкі праводзіла экспедыцыя Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пад кіраўніцтвам супрацоўнікаў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай А.Л. Коца і І.У. Магалінскага. Вучоныя выявілі мноства матэрыялаў, якія пераканаўча сведчаць пра тое, што на дадзенай тэрыторыі ў канцы X–XI стст. размяшчаўся і актыўна функцыянаваў буйны, найстаражытнейшы на тэрыторыі Полацкага княства ювелірны квартал. Увазе наведвальнікаў прадстаўлены артэфакты Х – пачатку ХХ стст., у ліку якіх шмат прадметаў, звязаных з апрацоўкай каляровых металаў у X–XI стст.