Главная > Афиша > «Бягучая вада»


«Бягучая вада»

Выстава акварэлі

Место
Художественная галерея (Полоцк, ул. Стрелецкая, 4A-4)

Дата и время
01.11.2024 - 10.12.2024


1 лістапада 2024 года ў Мастацкай галерэі адбудзецца адкрыццё выставы акварэлі «Бягучая вада». Выстава прысвечана Міжнароднаму дню акварэлі.

Акварэль — гэта адзін з відаў графікі, што спалучае ў сабе ўласцівасці як графікі, так і жывапісу. Яна дазваляе мастакам ствараць эфекты лёгкасці і вільготнасці. Так, доўгі час жывапісцы біліся над праблемай адлюстравання дажджу, і гэтую задачу з поспехам вырашылі менавіта акварэлісты. Мастак-акварэліст працуе празрыстымі фарбамі і пры гэтым улічвае белы фон асновы і яе фактуру не толькі ў якасці матэрыялу, але і ў якасці выяўленчых сродкаў.

Узнікла гэтая тэхніка ў старажытным Кітаі ў ІІ стагоддзі, калі была вынайдзена папера, а класічная еўрапейская акварэль з’явілася ў XV–XVI стагоддзях і асаблівага росквіту дасягнула ў Англіі на мяжы XVIII і XIX стагоддзяў.

На выстаўцы «Бягучая вада» прадстаўлены акварэлі беларускіх мастакоў Святланы Катковай, Зоі Літвінавай, Віктара Лук'янава, Георгія Танковіча. Кожны з мастакоў знайшоў свой непаўторны творчы стыль у выкарыстанні гэтай складанай і шматграннай тэхнікі.

На адкрыцці адбудзецца майстар-клас па акварэлі полацкага мастака Івана Іванова. Выстава працуе да 10 снежня 2024 года. Чакаем вас!