Главная > Афиша > «Беларускія выданні — лаўрэаты Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі» 2024 г.»


«Беларускія выданні — лаўрэаты Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі» 2024 г.»

Выстава

Место
Музей белорусского книгопечатания (Полоцк, ул.Нижне-Покровская, 22)

Дата и время
21.12.2024 - 31.01.2025


Ужо больш за 60 год у нашай краіне падводзіцца Нацыянальны (да 2007 г. — Рэспубліканскі) конкурс «Мастацтва кнігі». Яго арганізатарам выступае Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Удзел у конкурсе — гэта ўнікальная магчымасць кнігавыдаўцоў, фотамастакоў і мастакоў-ілюстратараў папулярызаваць свае дасягненні ў галіне паліграфіі і кніжнага мастацтва.

На працягу больш як трыццаці гадоў Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь перадае Музею беларускага кнігадрукавання калекцыю выданняў, якія сталі лаўрэатамі конкурсу. На выставе наведвальнікаў чакае знаёмства з лепшымі беларускімі выданнямі, якія сталі пераможцамі LXIII Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі» 2024 г. За званне лепшых змагаліся 35 выдавецтваў і больш як 150 выданняў у такіх намінацыях, як «ЛІТ-фармат», «Фотапогляд», «Дзецям XXI стагоддзя», «АРТ-кніга», «Духоўнасць» і інш.