Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я сумесна з фальклорным калектывам «Варган» (г. Полацк) з радасцю запрашае на традыцыйнае свята «Ехала Каляда з Полацку…». Гэта музейнае мерапрыемства, напоўненае традыцыямі і народнымі звычаямі, стане сапраўдным падарожжам у свет беларускай культуры.
У праграме музейнага свята вас чакаюць:
14.30 — Майстар-клас па роспісе калядных сувеніраў з палімернай гліны . (Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне: 46 30 41; кошт майстар-класа — 20 р.).
15.30 — Абыход калядоўшчыкаў. Танцы і гульні для ўсёй сям'і! (Не забудзьцеся пра пачастункі для Казы, каб год быў шчодры і ўдалы!; кошт — 5 р.).
Каляды — гэта свята, якое аб'ядноўвае людзей, напаўняючы сэрцы