Главная > Афиша > Зачараванне


Зачараванне

выстава

Место
Выставочный зал УК «Музей истории и культуры г.Новополоцка»

Дата и время
19.04.2018 - 30.05.2018


«Зачараванне» – менавіта пад такой назвай у выставачнай зале УК «Музей гісторыі і культуры г.Наваполацка» 19 красавіка ў 16.00 адкрываецца персанальная выстава вядомага беларускага мастака, яркага прадстаўніка Віцебскай мастацкай школы Міхася Ляўковіча.

Экспазіцыя ўвабрала 30 графічных лістоў выкананыя ў апошнія гады. Не важна, што ўяўляюць сабой акварэлі мастака – кампазіцыі філасофскага гучання, гістарычныя «аповесці» са старажытнай архітэктурай, краявіды Віцебшчыны – гэта яго асабістае прызнанне да сваёй малай Радзімы. У творчасці майстра гучыць чыста беларуская мелодыя, яна напоўнена нацыянальным рамантызмам і сэнсавай глыбінёй. Сама назва выставы «Зачараванне» паказвае на магічны характар яго работ. Творы М.Ляўковіча пагружаюць у свет нашых нацыянальных вытокаў і з’яўляюцца выразам сапраўднай магіі мастацтва. Загляніце ў выставачную залу, дакраніцеся да творчасці мастака-паэта і яго ўнутранага свету. Такая магчымасць захоўваецца да 30 мая.