Главная > Афиша > Выстава друкаванай графікі Полацкай дзіцячай мастацкай школы


Выстава друкаванай графікі Полацкай дзіцячай мастацкай школы

Выстава

Место
Художественная галерея в Полоцке

Дата и время
27.04.2018 - 30.06.2018


Нашчадкі Скарыны мусяць ведаць, як нараджаліся кнігі на Беларусі. Напярэдадні святкавання 500-годдзя Беларускага кнігадрукавання ў Полацку, калектыў Полацкай мастацкай школы плённа працаваў над ажыццяўленнем праекта “Полацкая друкарня”, прысвечанага гэтай значнай падзеі.

Выкладчык Дзмітрый Свяцкі зрабіў сапраўдны станок для друкавання гравюр. Унікальнасць станка ў тым, штіо ён створаны як стылізаваная мадэль друкарскага прэса часоў першадрукароў Францыска Скарыны і Іагана Гутэнберга.
Навучэнцы пад кіраўніцтвам настаўнікаў вывучалі разнастайныя графічныя тэхнікі і стваралі творчыя кампазіцыі друкаванай графікі.

Сёння мы можам бачыць вынікі іх працы – выставу друкаванай графікі ў гравёрнай майстэрні Полацкай мастацкай галерэі.

Выстава будзе працаваць з 27 красавіка па 30 чэрвеня 2018 года.

Чакаем Вас па адрасе: г. Полацк, вул. Стралецкая, 4а-4.

Тэл.: +375 (214) 42-41-35, +375 (29) 185-18-87.

Источник: gallery.polotsk.museum.by