У Парку культуры і адпачынку Наваполацка 30 верасня пройдзе гарадское свята нацыянальнай культуры «Вераснёвая палітра», прымеркаванае да народнага свята ўраджаю «Багач». Арганізатары запрашаюць жыхароў і гасцей горада цікава правесці час, далучыцца да традыцый і адчуць магію старажытных рытуалаў, з дапамогаю якіх нашы продкі імкнуліся захаваць шчасце, багацце, дабрабыт.
«Вераснёвую палітру» кожныя два гады ладзяць Цэнтр рамёстваў і традыцыйнай культуры разам з Цэнтрам культуры Наваполацка. Свята ўшаноўвае традыцыі, перадае багацце і разнастайнасць колераў і адценняў беларускай нацыянальнай культуры.
Сёлета праграма таксама абяцае быць цікавай. Усе, хто прыйдзе, змогуць наведаць пляцоўкі клубаў сярэднявечнай рэканструкцыі і кірмаш рамеснікаў, паслухаць спевакоў і музыкаў, паўдзельнічаць у танцах і майстар-класах, пачаставацца беларускімі стравамі.
Уваход – вольны. Пачатак канцэртнай праграмы – а 13 гадзіне.
Читайте также: С любовью к городу. В Художественной галерее открылась новая выставка «Полоцк пленэрный»
Байкеры приглашают на закрытие мотосезона в Полоцке. Что в программе?
В Новополоцке начат прием заявок на детский песенный конкурс «Хали-Хало»