30 сакавіка а 16 гадзіне Мастацкая галерэя запрашае на вясновы канцэрт «Вясна красна».
У Мастацкай галерэі адбудзецца канцэрт, на якім прагучаць вясновыя спевы ў выкананні фальклорнага гурта «Варган» Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, а таксама дэманстрацыя слайд-шоў «Вясна ў аб’ектыве» — аўтар Наталля Анцімонава.
«Раўнадзенства – заўжды чароўны час! Гэта перыяд, калі ўсё аднаўляецца ў прыродзе, абуджаецца ад сну, адраджаецца наноў. Асабліва ў гэтыя дні нікому нельга жадаць злога», - распавядаюць арганізатары.
Читайте также: Кто победит в битве чувств? В Полоцке покажут водевиль
Фестиваль старинной и современной камерной музыки стартует в Полоцке 31 марта – узнайте программу