Главная > Новости > Культура > Райскія спевы на райскай зямлі. Прыгожае вясновае свята зладзіў у Полацку фальклорны гурт«Варган»


Райскія спевы на райскай зямлі. Прыгожае вясновае свята зладзіў у Полацку фальклорны гурт«Варган»

17:10, 13.05.2024 2844 Источник: https://gorod214.by/

Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я запрасіў жыхароў і гасцей Полацка пазнаёміцца з асаблівасцямі святкавання Вялікадня ў Беларусі. Калісьці ў гэты вясновы перыяд на нашых землях быў шырока распаўсюджаны валачобны абрад. Элементы яго рэканструкцыі паказаў знакаміты полацкі гурт «Варган». Атрымалася, як заўсёды, цёпла,  душэўна, прыгожа.

Фота: Кірыл Смалякоў

DSC_5778

Валачобны абрад з’яўляецца адметнаю з’явай нашай этнаспадчыны і адной з асаблівасцяў народнага святкавання Вялікадня ў Беларусі. Сабраўшыся ў гурт, валачобнікі з песнямі абыходзілі вёску і віншавалі са святам яе жыхароў. Але гэта быў не просты абыход, кожнае дзеянне мела свой глыбінны сэнс.

DSC_5826

Па народных уяўленнях, як патлумачыла вядучы навуковы супрацоўнік музея Настасся Цыганкова, валачобнікі лічыліся гасцямі з іншага свету. Паміж імі і гаспадарамі абдываўся своеасаблівы дараабмен: праз песню валачобнікі зычаць людзям шчасця і долі, гаспадары ж адорваюць гасцей фарбаванымі яйкамі, салам, мясам, іншымі пачастункамі. Каб зычэнні спраўдзіліся, аддзячыць трэба было па магчымасці шчодра.

DSC_5794

Цікава, што толькі ў нашам рэгіёне валачобнікі маюць як мінімум пяць розных варыяцый назваў. Сярод іх – валоўнікі і валачоўнікі, усё лічыцца правільным. У цэлым па Беларусі абрад прадстаўлены амаль па ўсёй тэрыторыі, за мяжой – у месцах, якія геаграфічна блізкія нашай зямлі.

DSC_5940

«Варган», па сваёй ужо завядзёнай традыцыі, зладзіў з гасцямі свята інтэрактыў. Толькі тыя настроіліся слухаць прыгожыя спевы ў славу Хрыста ды на радасць усім добрым людзям, як кіраўніца калектыву Вольга Емельянчык прапанавала спяваць разам. Ніхто і не працівіўся: хуценька вывучылі рэфрэн, а адзін з валачобнікаў, Яўген, саліраваў. Атрымалася, як мінімум, душэўна.

DSC_5861

Далей пайшлі гульні, танцы і ўсялякі такі «варушняк», без якога ўявіць падобнае мерапрыемства ў музеі ўжо немагчыма. Некаторыя наведвальнікі прыйшлі ў нацыянальных строях. Можна толькі пазайздросціць такой прыгажосці – здаецца, строй пасуе абсалютна ўсім, ён толькі падсвечвае знешнасць, постаць і агонь у вачах.

DSC_6050 — копия

«Райскія спевы на райскай Зямлі. Чароўна, шчыра, кранальна», – так звычайна ацэньваюць гледачы сустрэчы з «Варганам».

DSC_5803

Калі вы яшчэ не былі на мерапрыемствах музея з удзелам знакамітага фальклорнага гурта – сачыце за абвесткамі і абавязкова завітайце на чарговую імпрэзу.

А пакуль што «частуйцеся» здымкамі полацкага куточка, дзе пад буйнымі каштанамі нашы людзі спяваюць, танчаць, аднаўляюць традыцыі роднай зямлі і натхняюцца нематэрыяльнымі скарбамі нашай Беларусі.

DSC_5986



DSC_5807

DSC_5848

DSC_5870

DSC_5943

DSC_5912

DSC_5880

DSC_5939

DSC_5964

DSC_5982

DSC_5981

DSC_6038

DSC_5990

Читайте также: Как в Полоцке пройдет Ночь музеев? Уже есть программа

В Полоцке стартовал прием заявок на премию имени Алеся Савицкого. Какие условия?

Национальный драматический театр имени М. Горького привезет в Полоцк спектакль «Горький хлеб»

Оставайтесь с нами в социальных сетях: 

insta   58cbe3ace31ff15adc715b82  



Автор: Кацярына Вязевіч




Не вижу код