Главная > Новости > Общество > Магія Elkpath на Чорным возеры. Як праходзіў начны трэйл на фестывалі пад Полацкам


Магія Elkpath на Чорным возеры. Як праходзіў начны трэйл на фестывалі пад Полацкам

18:45, 01.08.2024 5517 Источник: https://gorod214.by/

Дух беларускага трэйла можна было адчуць у мінулыя выхадныя каля вёскі Цінаўка ў Полацкім раёне. Каманда праекта «Ласіная сцежка» ладзіла тут забегі па бездарожжы, крос-кантры велагонку, свiмран і дуатлон «Чорнае возера». Спаборніцтвы сабралі аматараў нясумнага ладу жыцця з розных куткоў краіны. Gorod214 не мог абысці ўвагаю такую адметную падзею. Дзелімся ўражаннямі – паглядзіце, якія цудоўныя спартовыя святы робяць нашы людзі.

photo_2024-08-01_17-31-50 (2)

Фота: Таццяна Корабава

Магчыма, яшчэ не ўсе ведаюць, якія шыкоўныя спартыўныя фестывалі ладзяць нашы землякі. Падрабязней пра тое, як полацкія хлопцы прыдумалі праект еўрапейскага ўзроўню, мы раскажам неўзабаве – рыхтуем інтэрв’ю з кіраўніком «Ласінай сцежкі» Антонам Навічэнка. А цяпер проста па-сяброўску падзелімся ўражаннямі ад адной цудоўнай летняй ночы пад Полацкам.

IMG_7585

Антон Навічэнка

На два дні лакацыя «Вёска Цінаўка» пераўтварылася ў спартовы кэмп з вельмі лёгкай і цёплай атмасферай, якую на сабе адчулі, напэўна, усе ўдзельнікі мерапрыемства. Даведацца, хто на якіх дыстанцыях атрымаў перамогі, вы можаце па гэтай спасылцы.

Каманда вельмі клапоціцца аб тым, каб добрага відэа- і фотакантэнту хапіла ўсім, і такі падыход таксама дадае прывабнасці праекту.

photo_2024-08-01_17-27-53

photo_2024-08-01_17-27-54

Што ўбачылі мы? Уявіце сабе, што  трапляеце ў лагер на прыродзе: намёты, вогнішча, музыка, смачная ежа, вясёлыя і шчаслівыя ад сапраўднай летняй свабоды дзеці, мілыя парачкі, абсалютна задаволеныя сабакі (некаторыя ўдзельнікі ўзялі з сабой і гэтых сяброў) і проста агульны святочны настрой. Лета, рамантыка, добрыя людзі і вялізны месяц у таямнічым полацкім космасе.

photo_2024-08-01_17-20-16

У кожным прачнецца лірык, калі бачыш, як маленькая дзяўчынка чакае тату на фінішы, але проста з-за позняга часу і колькасці эмоцый засынае – і стомлены, але шчаслівы тата, нясе яе да намету. Дачка на руках, на шыі – медаль, а побач – любая жонка, таксама абсалютна задаволеная момантам.

photo_2024-08-01_17-16-35 (2)

Ці калі бачыш, як ля вялікага вогнішча збіраюцца незнаемыя людзі, і спачатку маўчаць пра адное і тое ж (чакаюць сваіх на фінішы), а потым пачынаюць абмяркоўваць нешта, што лунае ў агульным паветры.

photo_2024-08-01_17-21-28

Прыгожы атлетычны хлопец просіць сфоткаць яго ля фотазоны, якія ў праекта інстаграмна-шыкоўныя. Раз – і можна завязваць знаёмства, калі каму трэба.

Ці маленькі хлопчык без пярэдніх зубоў усміхаецца табе, так шчыра, што свет зноў здаецца добрым і дасканалым.

photo_2024-08-01_17-16-46

Ці бачыш, як маці перажывае за дачку, якая магчыма, першы раз на такім старце, і хоць сама ўжо дарослая і мама, але ёй так патрэбна падтрымка.

photo_2024-08-01_17-18-34

Ля тваіх ног трэцца нечый мілы сабака, у смартфоне батарэя блізіцца да нуля, а хочацца сфоткаць усё – і ты выбіраеш быць у моманце. Атрымліваць асалоду ад таго, што адбываецца, што зроблена крутымі і таленавітымі людзьмі.

photo_2024-08-01_17-31-54



Калі вярнуцца да спорту, то канкрэтна ў гэтую ноч адбываўся відовішчны трэйл. Удзельнікі беглі каварную дыстанцыю прама ноччу: старт адбыўся ў 22.40.

Эпічная музыка на старце (яе аўтар, дарэчы, палачанка Таццяна Сцяпанава), мандраж нават у групы падтрымкі – і ўсё, пабеглі. Хто 6 км, хто 12, можна было выбіраць па сваіх магчымасцях.

photo_2024-08-01_17-25-29_1

Трасу зрабілі такую, каб эмоцый было не менш, чым фізічных намаганняў. Адна ўдзельніца, якая прабегла палову дыстанцыі, паспела пракрычаць у натоўп: «Это не бег, это какое-то скалолазание!», але па ўсім было відаць, што такое выпрабаванне вельмі бадзёрыць.

photo_2024-08-01_17-34-09

На фінішны брудныя, стомленыя, мокрыя і дзіка шчаслівыя людзі. Яны перамаглі не кагосьці там, а самі сябе – свае страхі, магчыма, ляноту і няўпэўненасць. Гэта, мабыць, самае каштоўнае, што здабываюць удзельнікі разам з медалямі.

photo_2024-08-01_17-16-21

А калі б вы бачылі, як у цемры на трасе бяжыць спачатку маленькая фігурка, а да яе падбягае гарачы ад эмоцый арганізатар і дае ў рукі факел… Значыць, што гэта не проста фігурка, а пераможца. Ты абсалютна не ведаеш, хто гэта, упершыню бачыш чалавека, але рады за яго, як за роднага. Неверагодна!

photo_2024-08-01_17-17-24_1

Вядома, больш за ўсіх падтрымліваеш сваіх. Бо на ўласныя вочы бачыш, як гэта цяжка і адначасова прыгожа – пераадольванне сябе, змаганне, барацьба, а потым такую эйфарыю раздаюць гэтыя фінішоры!

photo_2024-08-01_17-17-03

Ці трэба казаць, што людзі з ліхтарыкамі на галаве ў начной цемры, у лесе – гэта ўжо само па сабе лепшая рамантыка. А калі гэта ты сам ці твой блізкі, проста немагчыма не сінхранізавацца з усім гэтым, не адчуць сябе часткай цудоўнай ночы.

І варта ведаць, што усё гэта не дзе-небудзь – гэта ў нас, у Полацку. Такія старты здараюцца рэгулярна, а мы проста падзяліліся з вамі эмоцыямі ад начного трэйла.

photo_2024-08-01_17-16-34 

17 жніўня, таксама амаль ноччу, магутная каманда Elkpath (гэта тая ж «Ласіная сцежка», толькі на ангельскай мове) праводзіць у Полацкумзабег «Старажытны горад». Падрабязнасці можна даведацца на сайце. Удзельнічайце ці проста прыходзьце падтрымаць – усё цікавае побач. І гэта вельмі крута.

photo_2024-08-01_17-16-04

Читайте также: В Полоцке приглашают на ночные экскурсии о тайнах подземного города

«Эти лавочки – просто моя любовь!». Жители Полоцка рассказали, как похорошел город и где теперь особенно уютно

«Очень впечатлилась ее житием!». Каким увидела Полоцк популярная российская художница-блогер?

 

Оставайтесь с нами в социальных сетях: 

insta   58cbe3ace31ff15adc715b82  



Автор: Кацярына Вязевіч




Не вижу код