Главная > Новости > Давай сходим > Багач у музеі ткацтва: запрашаюць на фальклорнае свята з роспісам сурвэткі, майстар-класам па жніўных песнях і невялічкім восеньскім кірмашом


Багач у музеі ткацтва: запрашаюць на фальклорнае свята з роспісам сурвэткі, майстар-класам па жніўных песнях і невялічкім восеньскім кірмашом

14:26, 20.09.2024 2820 Источник: tkach.polotsk.museum.by

Музей традыцыйнага ткацтва Паазер’я запрасіў палачан і гасцей горада разам адзначыць Багач. 

bagach_24_0

Багачом называлі лубок з жытам, у сярэдзіну якога ўстаўлялася свечка. Запаліўшы свечку, жыхары вёскі з песнямі насілі Багач ад хаты да хаты. Зерне сімвалізавала ўрадлівасць, жывы агонь – жыццядайную сілу сонца, а рытуал быў скіраваны на захаванне дабрабыту, ураджайнасці, сямейнага ладу.

DSC_4236

Так, 21 верасня а 13-й гадзіне ў Музеі традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я пройдзе фальклорнае свята «На Багача ўсяго багата».

Ад арганізатараў:



  1. Роспіс сурвэткі.
  2. Майстар-клас па жніўных песнях.
  3. Абыход з «багачом».
  4. Невялічкі восеньскі кірмаш.

Увага! Колькасць месцаў абмежаваная! Абавязковы папярэдні запіс па тэл. 46-30-41.

DSC_4276_1

Фота: з архіва gorod214.by

DSC_4307

Оставайтесь с нами в социальных сетях: 

insta   58cbe3ace31ff15adc715b82  





КЛЮЧЕВЫЕ СЛОВА




Не вижу код