Главная > Новости > Давай сходим > «Гарадскія легенды». У Наваполацку запрашаюць на адкрыццё выставы графікі мастака Івана Іванова


«Гарадскія легенды». У Наваполацку запрашаюць на адкрыццё выставы графікі мастака Івана Іванова

09:30, 31.01.2025 1110 Источник: novopolotsk.museum.by

У Наваполацку запрашаюць на адкрыццё выставы графікі мастака Івана Іванова пад назваю «Гарадскія легенды».

474882333_1804703083662723_3235435963820726687_n

Калі? Адкрыццё выставы – 2 лютага 2025 года ў 16.00; паглядзець выставу можна да 2 сакавіка.

Дзе? У выставачнай зале Музея гісторыі і культуры г. Наваполацка (вул. Юбілейная, 1).

474016904_1340273533821083_2286084360985348516_n

Экспазіцыя ў Наваполацку прадставіць графічныя работы Івана Іванова, створаныя падчас падарожжаў ды пленэраў ў перыяд з 2014 па 2024 гады.

Чаму мастака зацікавіла тэма гарадскіх легендаў і што што ён адлюстроўвае ў серыі сваіх прац? Вось як адказаў на гэта аўтар:

«Кожны горад, малады ці старадаўні, ўяўляе сабой напластаванне падзей светлых і цемных, часоў росквіту і заняпаду, уваходу ў склад імперый ды эпоху самастойнасці. Мае сваіх герояў і злачынцаў. Гарадскія легенды ды паданні жывуць побач з жыхарамі, чыя жыццёвая мудрасць іх нараджае, а няўмольны час робіць дасканалымі».

Мастак Іван Іваноў нарадзіўся ў Латвіі ў горадзе Даўгаўпілс у 1981 г. Скончыў мастацка-графічны факультэт ВДУ імя П.М. Машэрава ў 2003 г. З таго часу жыве ў Полацку, працуе настаўнікам жывапісу ў мастацкай школе. Удзельнік рэспубліканскіх, міжнародных пленэраў і выстаў. Сябра Беларускага Саюза мастакоў з 2016 г. Творы мастака знаходзяцца ў музеях Беларусі і прыватных калекцыях Польшчы, Германіі, Францыі, Расіі, Канады, Узбекістана, Ірана.



101

474124276_587114010963745_3029352159461093624_n

474879084_1128334735098550_5356707730150921542_n

dadwfo7cyle

Чытайце таксама: Впервые в мире создали полнометражный мультфильм с помощью ИИ. Он белорусский, и его покажут в Новополоцке

В Новополоцке приглашают на открытие выставки талантливого мастера акварели

Секреты флирта, аксессуары для бала и мужской кабинет. Где в Полоцке можно взглянуть в прошлое?

Оставайтесь с нами в социальных сетях: 

insta   58cbe3ace31ff15adc715b82  







Не вижу код