21 лютага ў розных краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Традыцыйна з гэтай нагоды Цэнтр культуры «Полацк» праводзіць шэраг цікавых тэматычных мерапрыемстваў. Падтрымлівайце і далучайцеся!
«Быць беларусам – гэта шчыра любіць сваю краіну, культуру, гісторыю», – сцвярджаюць супрацоўнікі Цэнтра культуры «Полацк». І запрашаюць прыняць удзел у фотафлэшмобе «Я – беларус, я ганаруся, што маю гэтае імя», па выніках якога ў фае ЦК з 21 па 24 лютага будзе арганізавана фотавыстава «Я – беларус! І гэтым ганаруся».
Удзельнікам конкурсу трэба даслаць прыгожыя фотаздымкі, дзе яны сфатаграфаваныя каля значных месцаў нашай краіны, на святах народнага календара ці проста ў нацыянальным аддзенні.
Фота: з архіву Горад214
Ад аднаго ўдзельніка прымаюць не больш за два фотаздымкі. Даслаць іх можна ў сацыяльныя сеткі з пазнакай «Я – БЕЛАРУС» (Inst: @ck_polotsk, УКантакце: vk.com/polotskck).
Тэлефоны для даведак: +375 (33) 336-38-77, 46-37-42.
Таксама Цэнтр культуры «Полацк» абвясціў конкурс чытальнікаў вершаў на беларускай мове «Паэтычная скарбонка».
Узрост удзельнікаў – ад 8 да 17 гадоў. Кожны з іх можа выбраць твор, які падабаецца, а затым запісаць відэаролік, дзе будзе прадэманстравана выразнае чытанне на памяць верша на беларускай мове.
Даслаць відэаработу можна на пошту Цэнтра культуры «Полацк» (polotsk.ck@yandex.by) з пазнакай «Паэтычная скарбонка» або ў асабістыя паведамленні афіцыйнай групы Цэнтра УКантакце (https://vk.com/polotskck). Не забывайце ўказаць імя, прозвішча і ўзрост удзельніка, назву і аўтара твора, свій кантактны нумар.
Вынікі конкурса стануць вядомыя 25 лютага. Пераможцам абяцаюць дыпломы і памятныя падарункі. Тэлефон для даведак: +375 (33) 372-63-37 (Юлія).
Яшчэ адно мерапрыемства – квэст «Мова народная». Ён пройдзе 25 і 26 ЛЮТАГА аб 11 гадзіне.
Кошт – 5 рублёў. Тэлефоны для даведак: +375 (33) 336-38-77, 46-37-42.
«Хто забыў сваіх продкаў ‒ сябе губляе, хто забыў сваю мову ‒ усё згубіў», – нагадваюць арганізатары радкі выбітнага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча са спадзяваннем, што палачане дакажуць адваротнае сваім актыўным удзелам у конкурсах.
Читайте также: Масленичный гастрофест впервые устраивают в Полоцке. Как выиграть приз?
В Полоцке приглашают на открытие катка в микрорайоне Мариненко
150 гектаров новых лесов создадут в Полоцком районе этой весной