Вучні гімназіі №1 Наваполацка выступілі з ініцыятывай папулярызацыі роднай мовы. Яны прапанавалі старшыні гарадскога выканаўчага камітэта Ігару Бурмістраву рэалізаваць маладзёжны праект «Горад гаворыць па-беларуску. Мова у эфіры твайго маршруту».
Ідэю праекта, як паведаміў ТК «Звязда», школьнікі агучылі на ўроку, прысвечаным Дню народнага адзінства.
Паездку ў гарадскім транспарце вучні прапануюць ператварыць у цікавае падарожжа, пад час якога ў аўтобусах магла б весціся трансляцыя кароткіх аўдыяролікаў, дзе гучыць інфармацыя па гісторыі і культуры Беларусі, распавядаецца пра асаблівасці беларускай мовы, тлумачыцца значэнне слоў і выразаў, якімі карысталіся бабулі і дзядулі.
Читайте также: В Новополоцке идет прием заявок на конкурс юных исполнителей эстрадной песни «Хали-Хало 2025»
Полоцкие танцоры успешно выступили на фестивале творчества детей и молодежи в Смоленске
Новополоцк подал заявку на присвоение статуса одного из лучших зеленых городов Беларуси