Главная > Новости > Общество > Калядную містэрыю зладзіў у Полацку фальклорны гурт «Варган» – атмасферныя фота


Калядную містэрыю зладзіў у Полацку фальклорны гурт «Варган» – атмасферныя фота

08:00, 29.12.2025 678 Источник: https://gorod214.by/

У канцэртнай зале Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта прайшла вечарына, прысвечаная беларускім Калядам. Тэатралізаваную музычную пастаноўку падрыхтаваў шырока вядомы ў рэгіёне фальклорны гурт «Варган». Гледачы авацыямі віталі ўдзельнікаў калектыву, дзякавалі за магчымасць адчуць эстэтычную асалоду, пазнаёміцца са старажытнымі традыцыямі і самабытнай культурай нашага народа.

Фота: Кірыл Смалякоў

DSC_9399

«Фальклор, народную культуру можна ўявіць як магутнае дрэва, карані якога сягаюць самых глыбінь старажытнасці, якое жыве, развіваецца і ўбірае ў сябе кожную новую эпоху, новыя вобразы і сэнсы», – з такіх слоў пачала вечарыну кіраўніца фальклорнага гурта «Варган» Вольга Емяльянчык.

DSC_9416

Яна запрасіла гледачоў акунуцца ў чароўную атмасферу гукаў і эмоцый, што суправаджалі калядныя святы. А затым на сцэну выйшлі хлопцы і дзяўчаты ў прыгожых народных строях. Яны спявалі, танцавалі, гралі на цымбалах, скрыпках, гармоніку, дудзе і бубне, паказвалі элементы старадаўніх звычаяў і абрадаў, з дапамогай якіх нашы продкі імкнуліся гарманізаваць сваё жыццё з рытмамі Сусвету, забяспечыць шчасце і дабрабыт на ўвесь наступны год.

DSC_9296

DSC_9462

Напрыканцы вечарыны варганаўцы наладзілі для ўсіх прысутных танцы пад жывую музыку. Удзельнікам калектыву ўдалося стварыць сапраўдную калядную містэрыю і ўразіць гасцей чароўным дзействам, што стала адметным падарункам на святы. Вось якімі ўражаннямі падзяліліся некаторыя з гледачоў.

DSC_9244

Наталья, администратор модельного агентства «Я первый раз была на концерте группы «Варган», да и вообще на подобном представлении. В какой-то момент поймала себя на том, что погрузилась в почти медитативное состояние, атмосфера, звуки, световые эффекты – ты как будто находишься внутри действия, а не смотришь на сцену. Очень-очень здорово!».

DSC_9267

DSC_9272

Кацярына, настаўніца:

«Варган» – прыгожы, таленавіты, цудоўны калектыў. Ідзеш да іх на імпрэзу і ведаеш, што падману не будзе – абавязкова пабачыш нешта такое, што натхніць, ўзрушыць, выкліча захапленне. На гэты раз удзельнікі гурта нават пераўзышлі самі сябе. Выдатны выступ, неверагодная сцэнаграфія, тонкае, глыбокае адчуванне традыцый. На нашых вачах ствараўся сапраўдны калядны цуд. Прыгожыя беларускія спевы здаваліся касмічным пасланнем ад усіх продкаў, якія стаяць за намі і, лічу, за нас таксама стаяць. Віншую «Варган» з такім выдатным праектам. Рада была стаць сведкай чароўнай Каляднай містэрыі».

DSC_9278

DSC_9290

Уладзімір, перакладчык:

«Вось і прайшла чвэрць 21-га стагоддзя. Смартфоны сталі працягам рукі, жыццё перамяшчаецца ў анлайн, штучны інтэлект становіцца паўнавартасным суразмоўцам. Тым не менш, чалавецтва пакуль не пазбавілася архетыпічнай, падсвядомай прагі рытуальных дзеянняў.

Канфуцый лічыў рытуал асновай дзяржаўнага ды грамадскага ладу, без якой само існаванне цывілізаванай чалавечай супольнасці не ўяўлялася магчымым. А дзякуючы «Варгану» мы сталі сведкамі і ўдзельнікамі рытуалу як часткі культурнай матрыцы, з'ядналіся з тысячагадовай традыцыяй перадачы культурнага коду з года ў год, з пакаленне ў пакаленне, са стагоддзя ў стагоддзе.

Адметнасцю цыклічных святаў можна назваць нязменнасць дзеянняў, што гарманізуюць непрадказальнае чалавечае жыццё з рытмам Сусвету. А прымеркаваныя да салярнага цыклу святы яшчэ й калібруюць гадзіннік персанальнага лёсу з пульсам галактыкі. Што б ні адбывалася да сакральнай даты, рытуал змяняе саму тканіну прасторы-часу, робіць драматычныя падзеі бяскрыўдным малюнкам на ручніку жыцця.

Дзякуй гурту «Варган» і ўсім гасцям містэрыі за незабыўную атмасферу, за тое, што стварылі гэты партал у сакральнае вымярэнне. Упэўнены, што мы захаваем перажытыя пачуцці да наступных Калядаў.

А зараз час ісці далей, у новы год. І хай усім добрым людзям свеціць калядная зорка».

DSC_9302

DSC_9309

DSC_9317

DSC_9327

DSC_9336

DSC_9337



DSC_9349

DSC_9359

DSC_9370

DSC_9373

DSC_9382

DSC_9388

DSC_9417

DSC_9445

DSC_9442

DSC_9496

DSC_9481

DSC_9473

DSC_9511

DSC_9519

DSC_9542

DSC_9527

DSC_9525

DSC_9520V

DSC_9594

Читайте также: Возраст – не помеха: как в Полоцком регионе меняют представление о поддержке бизнес-инициатив

Дед Мороз – за рулем. В Полоцке запустили новогодний автобус

Детский музей Полоцка приглашает на выставку «Новогодние игрушки моей семьи»

В Новополоцке появились новые туристические маршруты. Что предлагают посмотреть?

 

 

Оставайтесь с нами в социальных сетях: 

insta   58cbe3ace31ff15adc715b82  







Не вижу код