Музей ткацтва Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага запаведніка ладзіць свята «Гуканне вясны». Жыхароў і гасцей горада запрашаюць больш даведацца пра культурныя традыцыі беларусаў, далучыцца да гульняў і карагодаў, паслухаць прыгожыя спевы, якімі нашыя продкі віталі надыход цяпла, абуджэнне зямлі і пачатак новага жыццёвага цыклу.

Беларусы гукалі вясну з даўніх часоў. Вытокі старажытнага свята сягаюць у глыбіню стагоддзяў, калі людзі адчувалі цесную сувязь з прыродай і верылі, што адмысловымі абрадавымі дзеяннямі можна абудзіць зямлю пасля доўгага зімовага сну.
«Гэтае свята – не проста пачатак новага сезона, але і сімвал трыумфу святла над цемрай, надзея на ўрадлівасць, дастатак і шчасце ў доме», – пішуць арганізатары, запрашаючы сучаснікаў падсілкавацца жывой энергіяй народнай культуры.
Свята адбудзецца 4 красавіка ў 13 гадзін.
У праграме – майстар-клас па вырабе папяровых птушак, народныя песні, вясёлыя гульні і танцы.

Фота: з архіву Горад214
Читайте также: В Полоцке появились дизайнерские скамейки в стиле МЧС. Узнали, кто автор и в чем суть проекта
Когда откроют мост через железнодорожные пути в Полоцке? Назван срок завершения капремонта
В Полоцке началось благоустройство второй части сквера по проспекту Франциска Скорины