Главная > Новости > Общество > Як сустракалі Вялікдзень ў касцёле Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста ў Наваполацку. Фотарэпартаж


Як сустракалі Вялікдзень ў касцёле Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста ў Наваполацку. Фотарэпартаж

13:55, 05.04.2026 898 Источник: https://gorod214.by/

Ва ўсім свеце вернікі каталіцкай супольнасці адзначаюць Вялікдзень – найважнейшае хрысціянскае свята, урачыстасць уваскрасення Езуса Хрыста. Мы падрыхтавалі фотарэпартаж з касцёла Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста ў Наваполацку. Прапануем паглядзець, якая атмасфера панавала падчас традыцыйнага асвячэння страў на велікодны стал і Пасхальнай вігіліі, якая ўвасабляе пераход ад цемры да святла і абвяшчае перамогу жыцця над смерцю.

Фота: Кірыл Смалякоў

DSC_9249

Асвячэнне страў на велікодны стол – старажытная каталіцкая традыцыя, якая адбываецца ў Вялікую суботу напярэдадні Вялікадня. Вернікі прыносяць у храм кошыкі з ежай (яйкі, хлеб, мяса, соль), каб праз малітву благаслаўлення падзякаваць Богу і сімвалічна падзяліцца радасцю Уваскрасення Хрыста за святочным сняданкам.

DSC_9225

Гэта не проста асвячэнне ежы, а благаслаўленне страў, якія сімвалізуюць новае жыццё (яйкі), ахвяру Хрыста (баранчык/мяса) і багацце Божай ласкі.

DSC_9260

Пасля асвячэння гэтыя стравы спажываюцца ў велікодную нядзелю раніцай, часта пачынаючы з дзялення асвячоным яйкам.

DSC_9229

Звычай падкрэслівае важнасць сумеснай сямейнай трапезы і духоўнага прыгатавання да свята Уваскрасення.

DSC_9244

Пасхальная вігілія праходзіць у ноч з суботы на нядзелю і, як тлумачыць касцёл, з’яўляецца цэнтрам Святога Пасхальнага Трыдуума.

DSC_9306

Вельмі развіты і багаты змест літургіі Пасхальнай Вігіліі ўключае ў сябе ўсю гісторыю збаўлення.

Пачынаецца яна з літургіі святла, падчас якой адбываецца благаслаўленне агню і пасхала – вялікай свечкі, што з’яўляецца сімвалам Хрыста і важным элементам літургіі.

DSC_9309

Затым спяваецца старадаўні грыгарыянскі спеў Exsultet, у якім абвяшчаецца радасная вестка пра ўваскрасенне Пана, пасля чаго ў літургіі слова Касцёл разважае пра цуды, ад стварэння свету ўчыненыя Богам дзеля збаўлення чалавецтва.

DSC_9319

Трэцяя частка Пасхальнай Вігіліі – гэта літургія хросту, падчас якой асвячаецца вада і адбываецца хрост тых, хто рыхтаваўся прыняць гэты сакрамэнт, а ўсе астатнія вернікі аднаўляюць абяцанні хросту.

DSC_9321

DSC_9335



Велікодная нядзеля з'яўляецца трэцім днём Пасхальнага Трыдуума. У большасці парафій у Беларусі ў гэты дзень раніцай цэлебруецца святая Імша, якой папярэднічае эўхарыстычная працэсія з пасхалам і фігурай уваскрослага Езуса.

Гэта працэсія можа адбывацца адразу пасля Пасхальнай Вігіліі. Працэсія з’яўляецца ўрачыстым абвяшчэннем уваскрэсення Хрыста.

DSC_9239

Менавіта ў велікодны час спаўняецца найважнейшая таямніца хрысціянскай веры.

Хрысціянская вера абапіраецца на ўваскрасенні Хрыста, якое з’яўляецца доказам здзейсненага збаўлення. Уваскрасенне Пана як трыумф Хрыста над смерцю — гэта таямніца, якая надае сэнс хрысціянскай веры. Пасля смутку, роздуму, начнога чування ў Вялікую пятніцу настае час шчасця і радасці, бо ўваскрасенне Хрыста — гэта знак Яго перамогі над грахом і смерцю, і шанс на вечнае жыццё.

DSC_9390

DSC_9370

DSC_9345

DSC_9332

DSC_8612

DSC_9220

DSC_9297

DSC_9363

DSC_9289

Чытайце таксама: «Божага бласлаўлення роднай Беларусі!». Біскуп Алег Буткевіч павіншаваў суайчыннікаў з Вялікаднем

Оставайтесь с нами в социальных сетях: 

insta   58cbe3ace31ff15adc715b82  







Не вижу код