Каб вясна хутчэй надыйшла і ўпэўнена крочыла наперад, трэба яе добра заклікаць. Нашыя продкі ведалі шмат спосабаў, як гэта зрабіць. Узгадаць старажытныя традыцыі беларусаў прапанаваў Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага запаведніка, дзе правялі свята «Гуканне вясны».
Фота: Кірыл Смалякоў

Гуканне вясны – першае па часе веснавое свята, звязанае з абуджэннем стваральных сіл прыроды і надзей чалавека. Ад вясны у значнай ступені залежаў дабрабыт селяніна, таму яе сустракалі вельмі ўрачыста.

З дапамогаю магічных абрадавых дзеянняў нашыя продкі імкнуліся абудзіць зямлю пасля доўгага зімовага сну, аддаць пашану сонцу, заклікаць цяпло. З гэтым звязваліся спадзяванні на добры ўраджай і лепшую будучыню.


Усе, хто прыйшоў у музей ткацтва, змаглі бліжэй пазнаёміцца з элементамі каляндарнай абрадавасці беларусаў. Гасцям расказалі пра асаблівасці свята і прапанавалі змайстраваць папяровых птушак, якія сімвалізуюць надыход вясны.

Затым удзельнікі майстар-класу выйшлі ў дворык музея, дзе спявалі заклікальныя веснавыя песні, удзельнічалі ў гульнях і карагодах, пілі настоеную на травах гарбату, частаваліся прысмакамі і назапашваліся добрым настроем ва ўтульнай, цёплай атмасферы музейнага свята.














Читайте также: Весной наблюдается всплеск ДТП с дикими животными. На каких дорогах и что делать?
Фотофакт. В Полоцке начался ремонт асфальтового покрытия по улице Петруся Бровки
В Полоцке открылся автоцентр Geely и BELGEE. Смотрите, как выглядит