Главная > Новости > Культура > «Ноч музеяў - 2018»: куды схадзіць у Наваполацку і Полацку, каб было цікава


«Ноч музеяў - 2018»: куды схадзіць у Наваполацку і Полацку, каб было цікава

10:00, 18.05.2018 2879 Источник: gorod214.by

18 мая ў свеце адзначаюць «Ноч музеяў - 2018». Музей гісторыі і культуры Наваполацка таксама далучыўся да акцыі. Пачытайце, што прапануюць там наведнікам сёння ўвечары.


Самыя цікавыя імпрэзы наваполацкай «Ночы музеяў» пачнуцца ў 17:30 ля помніка «Першага намёта». Там стартуе пешаходная экскурсія па гістарычным месцам горада. А ў 18 гадзін на Маладзежнай, 45 адбудзецца ўрачыстае адкрыццё свята.

На працягу вечара наведнікаў чакае інтэрактыўная пляцоўка, завочная экскурсія на захапляльным месцам горада з прэзентацыяй праекта «Сілуэты», фотазона «Сэлфі ў музеі» і музейны праект «Культурны асяродак» пры удзеле тэатра «Капялюш».

У 21:30 самым познім гасцям музея зладзяць вечаровую экскурсію ўсляпую. Акрая пералічанага, арганізатары абяцаюць майстар-класы, віктарыны і гутаркі з цікавымі людзьмі.

Нагадаем, што ў Полацку 18 мая таксама будзе на што паглядзець. Падрабязнасці тут.

muzej



На наступны дзень над старажытным горадам будзе лётаць паветраны шар, а па Дзвіне паплыве дракар. 

Чытайце таксама: Когда на втором этаже «Пралески» был первый в Новополоцке бар и почему ее строили почти пять лет?

Когда автовокзал в Новополоцке был лучшим в стране и куда уехал с него самый первый автобус?

Оставайтесь с нами в социальных сетях: 

insta   58cbe3ace31ff15adc715b82  







Не вижу код