Главная > Новости > Забаўкі > 22-гадовы «ветэран БРСМ» з Полацка патлумачыў, адкуль у яго на грудзях столькі медалёў


22-гадовы «ветэран БРСМ» з Полацка патлумачыў, адкуль у яго на грудзях столькі медалёў

18:49, 05.06.2018 6903 Источник: Наша Ніва

Ужо другі дзень у беларускіх сацсетках абмяроўваецца фота з 43-га з'езда БРСМ, дзе побач з кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта Наталляй Качанавай стаіць малады хлопец з завешанымі медалямі грудзьмі. 


moshtyl2

Фота са старонкі Максіма УКантакце

Інтэрнаўты іранічна празвалі хлопца «ветэранам БРСМ» і выказваюць здагадкі, адкуль у яго столькі ўзнагарод. «Наша Ніва» знайшла хлопца, гэта студэнт 5-га курса Полацкага ўніверсітэта Максім Моштыль, ён вучыцца на будаўніка. 

Мы спыталіся ў хлопца, што гэта за нагрудныя знакі ў яго і за што. 

«Кожную «цаліну», калі ездзім на будоўлю, мы атрымліваем значкі: «Найлепшы будаўнік», «Найлепшы спартовец», «Найлепшы камісар». Я быў і найлепшым камандзірам, і найлепшым камісарам!» — расказаў Максім.

«Ва ўніверсітэце мяне таксама ўзнагародзілі нагрудным знакам. Рэктар узнагароджваў — гэта медаль за ўнёсак у патрыятычнае выхаванне моладзі», — дадаў ён. 

moshtyl

Фота: sb.by

Колькі ўсяго ў яго нагрудных знакаў, хлопец не ведае, але кажа, што на тым фатаздымку на грудзях далёка не ўсе. Максім — актывіст будаўнічага атраду «Эўрыка». Той сцяг, што ён трымае ў руках на фота, — гэта акурат сцяг найлепшага будаўнічага атрада. 

Оставайтесь с нами в социальных сетях: 

insta   58cbe3ace31ff15adc715b82  







Не вижу код