На афіцыйных сайтах Наваполацкага гарвыканкама і Полацкага райвыканкама з'явіліся віншаванні жыхароў рэгіёна ад імя кіраўнікоў. Цікава, што віншаванне старшыні Наваполацкага гарвыканкама Дзмітрыя Дзямідава напісана па-беларуску, а яго полацкага калегі Мікалая Шаўчука – па-руску.
Пачытаць віншаванні можна ніжэй. Традыцыйна, там шмат увагі надаецца падзеям Другой сусветнай вайны і няма нічога пра абвяшчэнне незалежнасці краіны ў 1991 годзе.
Поздравляем вас c Днем Независимости Республики Беларусь! Этот праздник – символ единства белорусского народа, его стойкости и силы духа. С ним мы связываем сохранение белорусской государственности, развитие свободного гражданского общества, совместное движение вперед.
Ценою многих жизней завоевано наше право на свободу и независимость. И память о великом подвиге нашего народа, отстоявшего в борьбе с гитлеровскими оккупантами родную землю и возродившего страну из пепла, веками будет жить в сердцах и душах людей.
Всех нас объединяют общие цели и ответственность за будущее страны. Сегодня ветераны войны и труда испытывают законную гордость, передавая в надежные руки молодых поколений независимое государство с древней историей и богатой культурой.
В этот праздничный день искренне желаем всем вам, вашим родным и близким крепкого здоровья, добра и благополучия, мира и согласия!
Наваполацкі гарвыканкам (арфаграфія захавана)
Дарагія новапалачане і госці нашага города!
Сардэчна віншуем вас з галоўным дзяржаўным святам – Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 74-й гадавінай вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!
Гэта свята – сімвал адзінства нашага грамадства, міру і стабільнасці, мужнасці і гераізму, пераемнасці пакаленняў, павагі традыцый. Ён дазваляе зберагчы і прымножыць усё добрае і каштоўнае, што было набыта старэйшым пакаленнем дзеля будучыні.Нас аб’ядноўвае любоў да Радзімы, шчырае жаданне зрабіць сваю краіну мацнейшай і больш прыгожай. Сёння мы нясём адказнасць за будучыню нашай дзяржавы і ўпэўненыя ў тым, што суверэнітэт і незалежнасць заўсёды будуць асновай дынамічнага і паспяховага развіцця Беларусі.
Мы аддаём даніну глыбокай павагі ветэранам за самаадданую любоў да Айчыны, мужнасць і стойкасць, праяўленыя ў барацьбе за мір і шчасце на зямлі. Выказваем удзячнасць за плённую працу тым, хто ўздымаў краіну ў пасляваенныя гады. Дзякуем усіх, хто сваімі адказнымі ад носінамі да даручанай справы ўносіць важкі ўклад у развіццё Наваполацка і нашай дзяржавы.
У гэты светлы і радасны дзень жадаем вам моцнага здароўя, сямейнага шчасця, міру, узаемаразумення, згоды і дабрабыту. Хай кожны дзень вашага жыцця будзе напоўнены радасцю, цеплынёй, поспехамі і новымі дасягненнямі!