На лугавых пагорках за вёскай Хралы Глыбоцкага раёна ў ноч з шостага на сёмага ліпеня прайшоў купальскі абрад, які быў арганізаваны ўдзельнікамі фальклорнага гурта "Варган" з Полацка пад кіраўніцтвам Вольгі Емельянчык, піша газета "Звязда".
– Мы выбралі гэтае месца для свята менавіта за тое, што некалі тут мясцовыя жыхары палілі купальскія вогнішчы, спявалі абрадавыя і летнія песні, – сказала Вольга Антонаўна. – Вясковыя бабулі ячшэ памятаюць тыя часы і памятаюць свае звычаі і песні. Таму мы вырашылі аднавіць старажытную трацыдыю, будзем з году ў год прыяджаць і працягваць яе. Трэба далучаць моладзь да сваіх духоўных крыніц. Нашыя трацыдыі – наш скарб!
У народных строях, у вянках, сплеценых з палявых кветак, пад сімвалічным купальскім колам над вогнішчам дзяўчыты і хлопцы вадзілі карагоды, танчылі гармонік і скрыпку, пацяшаліся ў народных гульнях. А на світанку пайшлі сустракаць сонца, якое, нажаль, схавалася за хмары.
Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара
Больш фота ТУТ
Чытайце таксама: