З 1 па 10 верасня ў экспазіцыі Музея беларускага кнігадрукавання прадстаўлена «Малая падарожная кніжка» Францыска Скарыны са збору Белгазпрамбанка. Карэспандэнт Gorod214.by паглядзеў на ўнікальнае выданне разам з першымі наведнікамі выставы.
«Малая падарожная кніжка» (1522 год) - адно з двух выданняў Скарыны, якія выйшлі ў віленскай друкарні, і першая кніга, выдадзеная Скарынам на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага. На выставе можна пагартаць старонкі гэтага ўнікальнага помніка беларускай культуры ў электронным фармаце, а таксама пазнаёміцца з «майстэрняй Скарыны» ў фармаце 3D.