Абласны этап алімпіяды па беларускай мове і літаратуры пачаўся ў Полацку. Больш за 70 навучэнцаў з усёй Віцебскай вобласці сабраліся у сярэдняй школе №18 імя Ефрасінні Полацкай, дзе адбылося ўрачыстае адкрыццё алімпіяды.
Удзельнікаў алімпіяды вітала начальнік упраўлення па адукацыі Полацкага раённага выканаўчага камітэта Ірына Драздова, якая пажадала хлопцам і дзяўчатам перамог, поспеху і добрага настрою. Музычныя падарункі гасцям свята дарылі творчыя калектывы і юныя выканаўцы ўстаноў адукацыі Полацка і Полацкага раёна.
У фае другога паверха разгарнулася выстава дэкаратыўна-прыкладной творчасці настаўнікаў і навучэнцаў Полацкага раённага цэнтра дзяцей і моладзі, майстар-класы.
Інтэлектуальнае спаборніцтва будзе доўжыцца па 16 студзеня. Пераможцы абласнога тура прадставяць Віцебскую вобласць на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды.
Каманда Наваполацка на алімпіядзе па беларускай мове і літаратуры
Каманда Полацкага раёна
Фота: Сяргей Крышэн
Чытайце таксама: В ПГУ открылась специальность «Таможенное дело». Узнали все, что нужно об этом знать абитуриентам и их родителям
Какие школы Полоцка и Новополоцка лучше других готовили к ЦТ в 2019 году – РЕЙТИНГ по пяти предметам
В каких школах Полоцка и Новополоцка лучше всего готовят к ЦТ? Рейтинг по пяти предметам