Главная > Новости > Культура > Ва Ушачах усталююць помнікі Рыгору Барадуліну і Васілю Быкаву. Выканкам даў дазвол — цяпер збіраюць сродкі


Ва Ушачах усталююць помнікі Рыгору Барадуліну і Васілю Быкаву. Выканкам даў дазвол — цяпер збіраюць сродкі

09:07, 11.09.2020 4496 Источник: gorod214.by

У суседніх з Полацкам і Наваполацкам Ушачах дазволілі ўсталяваць помнікі пісьменнікам Васілю Быкаву і Рыгору Барадуліну. 

vb_rb

Рыгор Барадулін і Васіль Быкаў

«Ушацкі райвыканкам выдаў мне дазвол на ўсталяванне ў цэнтры Ушачаў бюстаў Рыгора Барадуліна і Васіля Быкава! Гэта стала вынікам амаль года перамоваў і ўзгадненняў у розных інстанцыях, але цяпер маю на руках усе неабходныя дакументы», — напісаў Лабадзенка.



Як вынікае з дакумента, апублікаванага Лабадзенкам, Ушацкі райвыканкам дазволіў устанавіць помнікі-бюсты літаратараў у цэнтры горада — у скверы каля дома №16 па вуліцы Ленінскай і дома №13 па вуліцы Савецкай. Пасля ўсталявання помнікі перададуць на баланс мясцовай ЖКГ.

list

Оставайтесь с нами в социальных сетях: 

insta   58cbe3ace31ff15adc715b82  



Автор: gorod214




Не вижу код