Сёння гатуем смачную і сытную страву з простых прадуктаў. Дакладна спадабаецца ўсім беларусам!
Спачатку прыгатуем цеста для дранікаў. Для гэтага бульбу чысцім, націраем на буйной цёрцы або ў камбайне, солім і перчым. Калі нацёртая бульба вылучыла шмат соку, то лепш яе адціснуць, затым дадаем курыныя яйкі і муку. Добра пермешваем. Варанае курынае мяса рэжам лустачкамі. Мы выбралі курыцу «Вітконпрадукт», таму што ўпэўненыя ў якасці гэтай прадукцыі.
Сыр націраем на цёрцы, зеляніну дробна сячэм.
На патэльню выкладваем бульбяное цеста. Размяркоўваем па ўсёй паверхні патэльні. Калі падрумяніцца — пераварочваем бульбяны блін і выкладваем начынне на палавінку бліна — мяса, нацёрты сыр і парэзаную зеляніну. Калі надта хочацца, можна дадаць іншыя прадукты.
Праз 2-3 хвіліны складаем блін напалову так, каб начынне апынулася ўнутры. Добра абсмажваем.
Можна падаваць!
Чытайце таксама:
Дранікі з мясам па-новаму. Гатуем легендарную страву на майскія святы