Главная > Новости > Культура > Каляды з батлейкай і пернікамі: Музей ткацтва ў Полацку запрашае на свята


Каляды з батлейкай і пернікамі: Музей ткацтва ў Полацку запрашае на свята

08:05, 17.12.2020 2726 Источник: gorod214.by

26 снежня а 11-й і 14-й гадзіне Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я ў Полацку запрашае на Калядную сустрэчу. Мы спыталі супрацоўнікаў музея, што цікавага будзе адбывацца там у гэты дзень. 

batlejka4

Батлейка. Фота: Кірыл Смалякоў

— Мы запрашаем дзяцей і бацькоў прыняць удзел у нашым мерапрыемстве. Адчуць атмасферу свята дапаможа чароўная «скрынка» з лялькамі — батлейка. Вы ўбачыце калісьці вельмі вядомую на Беларусі калядную пастаноўку спектакля «Цар Ірад», сюжэт якога складае легенда пра нараджэнне Ісуса і падзеі, што адбыліся ў тыя далёкія часы.

А яшчэ ўсіх чакае смачны калядны майстар-клас! Гаворка ідзе пра пернікі. Наш майстар дапаможа вам разабрацца ва ўсіх тонкасцях пернікавага рамяства і атрымаць салодкія ўражанні. У роспісе імбірных пернікаў спалучаецца радасць ад цудоўнай цацкі, зробленай сваімі рукамі, і незвычайных ласункаў, чый смак правераны часам. Вы зможаце іх пакінуць сабе на памяць ці зрабіць падарунак родным або сябрам. Абяцаем, што цікава будзе усім — і дарослым, і дзецям, — кажуць у музеі. 

Уваход на свята 15 рублёў. Колькасць удзельнікаў абмежаваная, таму загадзя трэба пакінуць запіс па тэлефоне 46-30-41.

Таксама ў музеі працуе святочная фотазона. Паглядзіце, як яна выглядае. 



tC4e0BYb3QE

JqIKW2xUesM

V77Cwa344LU

Чытайце таксама90 год з дня нараджэння Ўладзіміра Караткевіча. Што звязвае легендарнага пісьменніка з Полацкам?

«Каб я быў на небе зоркай». У Полацку чыталі вершы расстраляных паэтаў

Паглядзіце, як у Полацку ладзілі сапраўдныя беларускія Каляды – з варожбамі і пачастункамі (Фотарэпартаж)

Оставайтесь с нами в социальных сетях: 

insta   58cbe3ace31ff15adc715b82  







Не вижу код