24 снежня ў полацкім касцёле святога Андрэя Баболі адбылася святочная імша. Каталіцкія вернікі адзначалі ўрачыстасць Божага Нараджэння.
Вось урывак з віншавання біскупа Віцебскай дыяцэзіі Алега Буткевіча:
«Няхай жа і мы не застанёмся ў баку ад Падзеі, якую Бог падрыхтаваў для нас, каб распаліць нашае сэрца агнём сваёй Любові. Каб мы сталі больш адкрытыя і ўважлівыя адзін да аднаго, каб самі навучыліся любіць і цаніць тое, што маем у сваім жыцці, а перадусім само жыццё, як дар бязмежнай Божай мудрасці.
Хрыстос нарадзіўся! Славім Яго! І няхай гэтае Божае Немаўля стане для кожнага з нас крыніцай надзеі, святла і супакою. А Яго бласлаўленне спадарожнічае нам і нашай роднай Беларусі праз увесь надыходзячы 2021 год».
Напярэдадні ўрачыстасцяў вярнуўся ў Беларусь арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Ён адразу ж скіраваўся ў Апостальскую нунцыятуру ў Мінску, каб асабіста выказаць падзяку за вяртанне Папу Францішку. Падчас імшы ў Мінску Тадэуш Кандрусевіч сказаў і пра грамадска-палітычны крызіс у Беларусі, які доўжыцца пяць месяцаў:
«Будучы рознымі, у імя супольнага дабра, нам нельга дазволіць сабе быць непрыяцелямі. Неабходна быць аб’яднанымі ў дыялогу. Нездарма Святы Айцец Францішак кажа, што паміж іншадумцамі заўсёды магчымы канструктыўны дыялог, дзякуючы якому краіна квітнее».
Фота Кірыла Смалякова
Чытайце таксама: Каляды з батлейкай і пернікамі: Музей ткацтва ў Полацку запрашае на свята
Как в Полоцке проходила церемония посвящения в кадеты – большой фоторепортаж
В Полоцке по Двине на байдарке прошли Дед Мороз и Снегурочка. Фотофакт