Напрыканцы 1974 года ў Наваполацк прыязджаў Васіль Быкаў, Генадзь Бураўкін і іншыя беларускія пісьменнікі. Яны сустракаліся з чытачамі. Кароткая нататка і маленькія фотаздымкі з сустрэчы з'явіліся ў гарадской газеце «Хімік». А нядаўна алічбаваў фота свайго бацькі Уладзіміра, які быў фотакарэспандэнтам газеты ў той час.
Так што сучасныя навапалачане могуць паглядзець пашыраны фотарэпартаж таго вечара.

Пятрусь Макаль, Мікола Аўрамчык, Варлен Бечык, Генадзь Бураукiн, Мікола Федзюковiч, Васіль Быкаў
У артыкуле, надрукаваным у канцы студзеня 1975 года, аўтар піша, што літаратары ў Наваполацку наведалі кніжную краму «Усход», а ўвечары сустрэліся з чытачамі ў Палацы нафтавікоў. На ёй Васіль Быкаў распавёў пра творчыя планы, Генадзь Бураўкін казаў пра часопіс «Маладосць», паэты чыталі вершы. Таксама гараджане прынялі ўдзел у конкурсе чытачоў, пераможца якога атрымаў кнігу з аўтографам Быкава. Набыць кнігу і ўзяць аўтограф мог кожны, хто прыйшоў на тую сустрэчу.

Васіль Быкаў









