Главная > Новости > Общество > Истории о граффити на стенах Полоцкой Спасо-Преображенской церкви расскажут 2 февраля. Послушать может каждый


Истории о граффити на стенах Полоцкой Спасо-Преображенской церкви расскажут 2 февраля. Послушать может каждый

21:23, 29.01.2022 2886 Источник: gorod214.by

Публичная лекция Инны Калечиц о граффити Полоцкой Спасо-Преображенской церкви пройдет 2 февраля. Мероприятие состоится в Национальной библиотеке Беларуси в обычном формате, но для всех заинтересованных будет организована трансляция в YouTube.

page

Фрагменты полоцких граффити. Фото: spas-monastery.by

Среди вопросов, которые рассмотрит автор: можно ли было писать на стенах церкви, как звали игумений после Евфросинии Полоцкой, какой грех чаще всего упоминается в граффити Спасо-Преображенской церкви, правда ли, что на ее стенах рисовали даже котиков? 

Всего на стенах самого древнего храма Беларуси обнаружили более четырех тысяч надписей от 12 до 19 веков. Вот что рассказывает автор монографии о них Инна Калечиц, кандидат исторических наук:

— Пра тое, што на сценах храма ёсць надпісы, стала вядома ў ХІХ стагоддзі, калі паабсыпалася алейная фарба, якая іх хавала. Самы ранні датаваны запіс — 1189 год. Самы позні запіс — ад 8 жніўня 1832 года. Надпісы сустракаюцца паўсюль. На ніжнім ярусе царквы — у алтары, ахвярніку, дыяканніку…

Вялікая колькасць на слупах — на кожным да шасцісот надпісаў можа быць. Надпісы ёсць нават у аркасоліях — паўкруглых пахавальных нішах у сценах. Там хавалі ігуменняў, можа, кагосьці з княжацкай сям’і. Самы вялікі аркасолій прызначаўся для пахавання Еўфрасінні, але яна памерла ў Ерусаліме. І ўсё ж у гэтай нішы, магчыма, нехта быў пахаваны.

Над пахаваннямі святар павінен быў стаяць і чытаць малітву. На частцы сценкі аркасоліі адкрыта шмат надпісаў, напрыклад, архімандрыта Іаана, які жыў недзе ў XIV стагоддзі. Ён напісаў з памылкай: «Госпадзе, памажы рабу свайму анхімадрэту Іавану», а зверху ёсць прыпісачка: «А піў есмь». То бок архімандрыт выпіваў і каяўся ў гэтым. Надпіс аформлены цудоўна: рамачка ўся ў дыяганальных лініях, гэта значыць, што архімандрыт меў час: стаяў там, маліўся і вось напісаў.

Ёсць графіці і на верхнім ярусе царквы. На хорах, у дзвюх келлях — недзе па тысячы надпісаў у кожнай. Гэта амаль выключна надпісы шкаляроў, студэнтаў езуіцкага калегіума: лацінскія, канца XVI—XVIII стагоддзяў. Адна з келляў належала прападобнай — месца яе малітваў. Рэстаўратары знайшлі ў келлі балкон — гэта як у вагоне другая паліца. Мяркуюць, што там Еўфрасіння спала, у галавах нават захаваўся вялікі камень.



Увогуле, надпісы сустракаюцца ва ўсіх цэрквах. Найчасцей памінальныя: нехта памёр — пішуць яго імя, часам год. Побач маглі ставіць вертыкальныя рысачкі — гэта колькасць малітваў за душу памерлага. Гістарычныя асобы згадваюцца менавіта ў такіх надпісах. Напрыклад, тры полацкія ігуменні, якіх мы не ведаем ні па якіх іншых крыніцах, а таксама імёны епіскапаў, святароў, вялікай княгіні Ульяны, жонкі Альгерда.

Дарэчы, графіці дапамагаюць вызначыць першую назву царквы, эклезіёнім. Бо ў XII—XIV стагоддзях мы не ведаем, як царква называлася. Першая, самая старажытная назва царквы — яна зафіксавана і ў «Жыцці» — Святы Спас. Ёсць надпіс «Крылас Святога Спаса» (клірас) ці пішуць: «Панамар Святога Спаса», або «пабіце», бо «не ходзіць спяваць да Святога Спаса». У гонар Перамянення царква была асвечана ў 1656 годзе. Эклезіёнім ставіць пытанне пра дату першага асвячэння царквы: гэта Спас, але які з трох? Магчыма, 29 жніўня.

Ёсць таксама запісы-алфавіты, ад трох літар і далей. Напрыклад, запіс «абв» ужо абазначаў: я ведаю літары, я пісьменны. На сценах таксама ёсць доўгія шэрагі літар «а»: першая літара, якую чалавек навучыўся пісаць. І вось ён ужо сядзеў і ад душы пісаў гэтую літару, пакуль не атрымаў, магчыма, ад кагосьці. Потым ёсць яшчэ надпісы малітоўныя: «Госпадзе, памажы рабу свайму» і імя. Самыя цікавыя — побытавыя надпісы. Яны ж і самыя складаныя для вывучэння...

Подробнее о граффити в церкви монастыря в Полоцке можно почитать здесь. Лекция будет доступна по этой ссылке.

Читайте такжеСпасо-Евфросиниевскому монастырю в Полоцке окажет поддержку Союзное государство

В Полоцке во время раскопок обнаружили изображение 12 века. Это первая такая находка в городе

«От Новгорода до Киева – мы никогда не встречали ничего подобного». В Полоцке обнаружили уникальное подземелье

Оставайтесь с нами в социальных сетях: 

insta   58cbe3ace31ff15adc715b82  







Не вижу код