Главная > Новости > Давай сходим > Наваполацкі касцёл запрашае на арганны канцэрт у пачатку жніўня. Раім наведаць


Наваполацкі касцёл запрашае на арганны канцэрт у пачатку жніўня. Раім наведаць

10:40, 28.07.2022 2105 Источник: gorod214.by

Другога жніўня наваполацкі касцёл запрашае на арганны канцэрт. Выканаўца — Соф'я Ігліцкая. Канцэрт адбудзецца ў межах арганнага фестывалю, які праводзіцца ў Беларусі ў ліпені. Уваход вольны.

photo_2022-07-28_16-15-24

«Узнёслая арганная музыка... Святло, што гуляе па белых сценах... Супакой... Класіка, якая дае мажлівасць дакрануцца да глыбокага і адвечнага. Як яшчэ адчуць думкі, характары мінулых пакаленняў? Што мы, зрэшты, ведаем пра жыццё тых людзей? Слухаеш, і здаецца, што час замірае. Дзівішся. Вакол цябе бясконцасць прыгажосці, якая адбіваецца ў гуках аргану. Новымі вачамі глядзіш на свет. Бачыш дробязі, якія захапляюць. Бо ты пад тым жа самым небам, на той жа зямлі, па якой сто, дзвесце гадоў таму хадзілі зусім іншыя людзі. Яны не ведаюць цябе, ты не ведаеш іх. Але вы слухаеце адну і тую ж музыку. Вы — чалавецтва», — такія эмацыйныя каментары можна пачуць адносна канцэртаў у касцёле.

Нагадаем, фестываль акадэмічнай арганнай музыкі ArsMagnaOrgani праходзіць у Беларусі з 18 ліпеня па 18 верасня. Канцэрты — усяго іх запланавана 54 — адбудуцца ў 12 касцёлах краіны.
Маладая перспектыўная арганістка Соф'я Ігліцкая шматразовы лаўрэат усерасійскіх і міжнародных конкурсаў, нязменны ўдзельнік сталічных музычных фестываляў.
Ужо са школьных гадоў маленькую Соф'ю акружалі выбітныя выкладчыкі: у маскоўскай музычнай школе імя І. С. Баха любоў да класічнай музыкі прывівалі І.Г. Караагланава(фартэпіяна) і А. Д. Крывіцкая (арган). А ў 2008 годзе Соф'я ўпершыню пераступіла парог кансерваторыі ў якасці студэнткі, пасля аспіранткі( арган, клас дацэнта Л.Б. Шышханавай). Але, як вядома, нямя мяжы дасканаласці. З 2015 па 2020 Соф'я вучылася ў Германіі, у Вышэйшай школе музыкі г. Любэк (клас прафесара А. Гаста) і ў аспірантуры ў Вышэйшай школе музыкі ў Штутгарце (клас прафесара Л. Ломана), вучобу ў каторай сумяшчала з працай у Маскве.

DSC_3846



IMG_9627

Читайте также: Фестиваль колокольного звона пройдет в Полоцком районе

Олимпийский квест, белорусские бренды и зоны семейного отдыха: в Полоцке пройдет фестиваль «Вытокi. Крок да Алiмпу»

На празднике «Кузьминки» в Полоцком районе выбирали лучшего жениха и самую ловкую девушку

Оставайтесь с нами в социальных сетях: 

insta   58cbe3ace31ff15adc715b82  







Не вижу код