Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч павіншаваў вернікаў са святам нараджэння Хрыста. Яго словы прыводзіць сайт газеты Віцебскай дыяцэзіі «Каталіцкі Веснік». Прыводзім урывак з віншавання.
Фото Кирилла Смолякова
“І нарадзіла Сына свайго першароднага.
Спавіла Яго і паклала ў яслі,
бо не было ім месца ў заездзе” (Лк 2,7).
Такім простым сказам, радасным і адначасова сумным, перадае Святое Пісанне праўду пра выключную ў гісторыі падзею – нараджэнне Божага Сына. Радасным, бо нарадзіўся Першынец, Той, на Якім споўніліся старадаўнія прароцтвы, і Які стане пераможцам граху і смерці. Сумным, бо застаўся непажаданым, адкінутым тымі, дзеля каго прыйшоў у гэты свет, дзеля каго прынізіў сябе як Бог, стаўшы Сынам Чалавечым. [...]
Ён нараджаецца там, дзе з верай прымаюць Ягонае Слова. У кожнай людской душы, якая не закрывае сябе для духоўных каштоўнасцей і не баіцца быць чулай на патрэбы бедных і абяздоленых. Там нараджаецца Бог. Знакам таму ёсць спакой і любоў “доўгацярплівая, ласкавая, якая не зайздросціць…, не шукае свайго, не гневаецца, не памятае зла, не радуецца несправядлівасці, але радуецца разам з праўдай, усё зносіць, усяму (Божаму) верыць, на ўсё спадзяецца. (пар: 1Кар13, 4-7).
Такой любові і спакою хачу пажадаць Вам, дарагія браты і сёстры, асабліва цяпер, у наш неспакойны час, які патрабуе аднаго: адкрытых людскіх сэрцаў на Божае Слова, гатовых стацца Яго калыскай, гатовых прыняць Яго Праўду, Яго Жыццё і ісці Яго Шляхам. Гатовых паверыць у Ягоную моц, што не толькі аказвае міласэрнасць, але і ўсталёўвае канчатковую справядлівасць.
Расклад святочных набажэнстваў у Полацку.
Чытайце таксама: Дед Мороз на квадроцикле. В Полоцке зажгли огни главной новогодней елки города - фотографии
Как выглядят самые красивые рождественские елки в Европе? Опубликован рейтинг символов Нового года
Праздничную концертную программу «Рождественская сказка» представили в Софийском соборе Полоцка