У Полацкім калегіуме ладзяць вечарыну традыцыйных танцаў. Запрашаюць усіх, хто хоча весела і цікава правесці час, знайсці новых сяброў, пазнаёміцца з самабытнаю з’яваю беларускай народнай культуры.
«Лявоніха», «Каханачка», «Падэспань», «Ойра», «Кракавяк», «Лысы» – традыцыйных танцаў у беларусаў вельмі шмат, і кожны з іх адрозніваецца сваім непаўторным каларытам. Удзельнікі фальклорнага гурта «Варган» вывучаюць асаблівасці танцавальнай культуры ў нашым рэгіёне, наведваюць майстар-класы, а потым імкнуцца падзяліцца сваімі ведамі з усімі, каму гэта цікава.
Не бяда, калі вы ніколі не спрабавалі танчыць у такім стылі. У шчырай сяброўскай атмасферы засвоіць нескладаныя рухі вельмі проста. Тыя, хто наведвае вечарыны, кажуць, што там вельмі пазітыўная энергетыка, час пралятае незаўважна, а сыходзіш дадому заўсёды ў выдатным настроі.
Вечарына адбудзецца 11 лютага а 18 гадзіне ў дыска-зале Полацкага калегіума. З сабою пажадана прыхапіць зручны абутак.
Читайте также: Алмазная вышивка в Новополоцке: открылась новая выставка декоративно-прикладного творчества
«Я стану твоим нелюбимым поэтом». В Полоцке читали стихи и слушали мысли в тишине
Вместо комедии: подборку книг от хандры предлагает библиотека Полоцка