У Цэнтры рамёстваў і традыцыйнай культуры Наваполацка праходзіць выстава жывапісу сябраў Беларускага саюза мастакоў Яўгена Панамарэнкі, Георгія Танковіча і Івана Іванова.
Фота: Цэнтр рамёстваў Наваполацка
Кожны аўтар па-свойму адлюстроўвае прыгажосць нашай зямлі, а ўсе разам працы аб’яднаныя пад назваю «Родныя фарбы Віцебшчыны».
«Аблокі, азёры, дрэвы і птушкі жывуць і дыхаюць на карцінах, сумуюць і радуюцца. У прасторы экспазіцыі вы адчуеце спакой, асалоду і подых блізкай вясны», – кажуць арганізатары выставы. І запрашаюць жыхароў і гасцей горада пазнаёміцца з творчасцю адметных майстраў.
Наведаць выставу можна да 3 сакавіка штодзень з 9 да 20 гадзін па адрасе: Наваполацк, вул. Паркавая, 1. Білет каштуе 2 рублі. Тэлефон для даведак: 50-32-82.
Читайте также: «В каждом из нас есть свое уникальное видение». Фотограф Полина Шкляр представила первую выставку в Полоцке
«Я стану твоим нелюбимым поэтом». В Полоцке читали стихи и слушали мысли в тишине
Алмазная вышивка в Новополоцке: открылась новая выставка декоративно-прикладного творчества