Цэнтр рамёстваў і традыцыйнай культуры Наваполацка 15 красавіка адзначыць свой трыццаць першы Дзень нараджэння. З гэтай нагоды падрыхтавалі разнастайную праграму – усіх цікаўных запрашаюць святкаваць разам.
На мерапрыемствы, падрыхтаваныя да Дня нараджэння, можна загадзя запісацца праз Інстаграм.
А 12-й гадзіне пройдзе майстар-клас па саломапляценні «Птушка». Запрашаюцца ўдзельнікі ад 6 гадоў. Кошт: 4 рублі з чалавека.
У 13.00 адбудзецца майстар-клас па абрадавай ляльцы «Кубышка-траўніца». Запрашаюцца ўдзельнікі ад 6 гадоў. Кошт: 4 рублі з чалавека.
14.00 – майстар-клас па кераміцы «Завушніцы і брошка «Мухамор». Запрашаюцца ўдзельнікі ад 12 гадоў. Кошт: 15 рублёў з чалавека.
Пасля майстар-класаў а 15-й гадзіне ўсіх запросяць на батлеечны спектакль «Інтэрмедыі». Рэкамендаваны ўзрост - ад 6 гадоў. Кошт: 3 рублі з чалавека.
Даведкі па тэлефоне 50-32-82.
Читайте также: Большая вода в Полоцке: посмотрите, как прекрасна Двина на пике своего разлива
Новый маршрут «Полоцкая Венеция» открыли байдарочники в дни весеннего половодья
Юные звезды в Софийском соборе: в Полоцке прошел детский фортепианный конкурс «И.С.Бах и XXI век»