Шмат хто будзе адзначаць Купалле ў ноч з 6 на 7 ліпеня, але не ўсе ведаюць, як правільна падрыхтавацца да гэтага цудоўнага свята. У Полацкім музеі ткацтва вырашылі дапамагчы тым, хто толькі пачынае спасцігаць шматгранны свет беларускай традыцыйнай культуры, і правялі адмысловы майстар-клас «Ой рана на Йвана дзеўка песню спявала». Як усё адбывалася, можна пабачыць на цудоўных фотаздымках Кірыла Смалякова.
Майстар-клас складаўся з дзвюх частак. Спачатку госці даведаліся пра спеўныя традыцыі Полаччыны і развучылі некалькі купальскіх песняў. Дапамаглі з гэтым удзельнікі шырока вядомага гурта «Варган», які папулярызуе беларускую традыцыйную культуру і часта ладзіць прыгожыя святы на базе музея ткацтва.
Цікавую лекцыю пра купальскія звычаі і асноўных персанажаў купальскіх песень падрыхтавала кіраўнік гурта Вольга Емяльянчык, дацэнт кафедры гісторыі і турызму Полацкага дзяржаўнага універсітета.
А потым полацкая фларыстка Алена Марозава распавяла пра зёлкі, кветкі і паказала розныя тэхнікі пляценння купальскіх вянкоў – аднаго з асноўных атрыбутаў свята. Пасля майстар-класу яго ўдзельнікі скіраваліся да Палаты, каб пусціць сплеценыя вянкі на ваду – такім чынам у старажытнасці дзяўчаты варажылі на свой лёс.
Читайте также: В Полоцке продлили выставку картин Нинель Счастной по просьбам жителей и гостей города
Танцоры из Полоцка привезли россыпь наград с Национальной Олимпиады Искусств
Красноборский рай в Полоцке: не пропустите новую фотовыставку в Художественной галерее