Главная > Новости > Культура > «Калі не верыце ў магію, завітайце на Купалле». Як палачане адзначылі любімае свята беларусаў на Запаведным востраве


«Калі не верыце ў магію, завітайце на Купалле». Як палачане адзначылі любімае свята беларусаў на Запаведным востраве

14:55, 10.07.2023 3015 Источник: https://gorod214.by/

Полацкі фальклорны гурт «Варган» ужо пяты год запар адзначаў Купалле ў адным з найпрыгажэйшых куткоў Беларусі – на аграсядзібе «Запаведны востраў» у Глыбоцкім раёне. Далучыцца да традыцыі паехалі і шматлікія жыхары нашага рэгіёна. Атмасферны фотарэпартаж Gorod214.by дапаможа ўзгадаць яскравыя моманты свята і атрымаць асалоду ад чароўнага дзейства.

Фота: Кірыл Смалякоў

DSC_4060

Аграсядзіба «Запаведны востраў» вядомая не толькі гасціннасцю сваіх гаспадароў і цудоўнымі ўмовамі для адпачынку. Тут стала добрай традыцыяй адзначаць старажытныя народныя святы, а найбошую колькасць удзельнікаў заўсёды збірае Купалле.

DSC_7181

DSC_7096

Сёлета, па словах гаспадара сядзібы Алеся Цвіркі, свята, як заўсёды прайшло цёпла і душэўна. Толькі карагод давялося ладзіць ў дзве стужкі, бо так шмат завітала прыгожых, апантаных людзей з розных куткоў Беларусі і нават з-за межаў краіны. Яшчэ больш было прыгожых нацыянальных строяў і яшчэ больш гучала беларускай мовы. «З такімі людзьмі будуць захоўвацца нашыя звычаі і наша культура», – напісаў на сваёй старонцы Алесь Цвірка.

«Гэта было фантастычна. Вы ўмееце ладзіць святы. Дзякуем ад душы!», – пісалі ў сацсетках тыя, хто стаў сведкам чароўнай дзеі.

DSC_7290

Мы папрасілі падзяліцца водгукамі палачан, якія сёлета ўпершыню наведалі Купалле на «Запаведным востраве». Пачытайце, і, магчыма, у наступны раз вам таксама захочацца пакаштаваць на смак магію купальскай ночы: дакрануцца да вытокаў, успомніць абрады продкаў, увабраць моц тысячагадовых традыцый і адчуць еднасць з суайчыннікамі, узяўшыся за рукі, каб стварыць непарыўнае кола вакол купальскага вогнішча.

DSC_7281 

Вось якімі думкамі падзяліліся ўдзельнікі свята.

Антон:

«Калі вы ўсё яшчэ не верыце ў магію і падарожжы па часе, то завітайце на свята Купалле на возеры Шо. І там вы ўбачыце, як сучасныя айцішнікі, мэнэджары, інжынеры адкладаюць убок свае ноўтбукі і смартфоны, хлопцы бяруцца за сякеры, каб рыхтаваць купальскае вогнішча, а дзяўчаты плятуць вянкі і спяваюць народныя песні, якія спявалі і сто, і дзвесце гадоў таму. І дзіву даешся, адкуль яны ведаюць словы, але, калі пачынаеш падпяваць сам, то разумееш: гэта заўсёды ўнутры, мабыць, у генетычным кодзе кожнага.

А потым перастаеш пра гэта думаць, калі становішся ў карагод каля вогнішча і, як заварожаны, чакаеш, куды ўпадзе кола і спадзяешся, што менавіта ў твой бок. І гэтая магія яднання дае столькі энергіі, што можна потым некалькі гадзін скакаць польку ці іншыя традыцыйныя танцы і зусім не стаміцца. А можна пайсці шукаць папараць-кветку, як жа без гэтага? Я не хадзіў, бо ўначы каля вогнішча пачаўся канцэрт: людзі разам спявалі ўсю ноч і адарвацца немагчыма – так гэта прыгожа і незвычайна... І, вось, калі ўжо на світанку змоўклі апошнія спевы і паплылі вянкі па возеры – ты садзішся ў сучасную машыну і вяртаешся ў сучасны сусвет. І трошкі сумна, што ўсё скончылася, але ў вачах гарыць купальскае вогнішча, і ты ведаеш, што абавязкова прыедзеш сюды праз год. Цудоўнае месца і цудоўнае свята».

DSC_7319

DSC_4174

Ірына:

«Назвать происходящее мероприятием даже язык не поворачивается. Это самый настоящий праздник! Было так много людей, большинство – в традиционной одежде. Это очень красиво. Хочу отметить два момента, от которых просто мурашки по коже: хоровод вокруг костра (ведь ты не просто зритель, а участник такого мистического события, прямо сакрального) и пение на рассвете, когда пускали венки по воде (сложно описать свои ощущения, как будто ты там, где надо быть). В следующем году я обязательно туда вернусь».

DSC_7261

DSC_7318

DSC_7138

Васіль:

«Много лет попадались на глаза репортажи и фотографии с проведения традиционного белорусского праздника в ночь на Ивана Купалу. Неоднократно присутствовал на праздновании, но тогда были только отдельные элементы обряда: костёр, песни, венки. В этом году посчастливилось посетить поистине невероятное действо, точное в своём исполнении проведение этого праздника. Бываю на многих мероприятиях и хорошо вижу «внутреннюю кухню», то, как всё проходит и организовывается. Но здесь, на берегу озера Ивесь, всё происходило словно само собой, будто каждый знал точно, что ему делать в этот вечер.

Не могу сказать, что я впечатлён, потому что это другое. Водить вокруг костра карагод, который насчитывал, по моим ощущениям, больше 200 человек, слушать традиционные песни и живую музыку в прекрасном исполнении, час ад часу размаўляць па-беларуску ды чуць навокал беларускую мову, участвовать в традиционных танцах, есть и пить традиционную еду, прыгать через костёр, купаться на рассвете в озере, и встречать рассвет на берегу под прекрасные песни – это не про восторг, это важно прочувствовать.

Проникся до глубины души и, кажется, на некоторое время оказался на несколько столетий в прошлом. Я – фотограф, и у меня была с собой камера, но снимков я сделал немного, в такой атмосфере камера на некоторое время стала для меня чем-то чужеродным. Очень благодарен полоцкой фольклорной группе «Варган» за их творческую деятельность, историческую подробность исполнения обрядов».



DSC_4180

DSC_4100

DSC_4117

DSC_4045

DSC_7038

DSC_4067

DSC_4087

DSC_4108

DSC_4102

DSC_7026

DSC_7043

DSC_7046

DSC_7201

DSC_7110

DSC_7364

DSC_7348

DSC_7445

DSC_7587

DSC_7324g

Читайте также: Красноборский рай в Полоцке: не пропустите новую фотовыставку в Художественной галерее

В Полоцке продлили выставку картин Нинель Счастной по просьбам жителей и гостей города

В светлице прабабушки: волшебный мир белорусского ткачества открывает выставка в Полоцке


Оставайтесь с нами в социальных сетях: 

insta   58cbe3ace31ff15adc715b82  







Не вижу код