Главная > Новости > Давай сходим > В Полоцке приглашают на выставку «З гліны.by». Там можно увидеть изделия местных мастеров XI – XVI столетий


В Полоцке приглашают на выставку «З гліны.by». Там можно увидеть изделия местных мастеров XI – XVI столетий

10:00, 08.11.2023 2080 Источник: https://gorod214.by/

В Музее традиционного ручного ткачества Поозерья Национального Полоцкого историко-культурного заповедника открылась новая выставка «З гліны.by». Она знакомит посетителей с основными этапами развития гончарного дела на Полотчине, представляет предметы начала XX столетия, а также XI—XVI веков, найденные при археологических раскопках в Полоцке.

DSC_8173

Фота: Кірыл Смалякоў

Экскурсію па выставе для нас правяла навуковы супрацоўнік музея Паліна Шкляр. У Беларусі, патлумачыла яна, ганчарнае рамяство вядомае з эпохі неаліту, калі з’явіліся першыя вылепленыя ўручную гліняныя вырабы і посуд для прыгатавання ежы на агні. На працягу тысячагоддзяў развіваліся тэхніка і тэхналогія, усё больш дасканалымі рабіліся формы керамікі.

З X стагоддзя пераварот у вытворчасці выклікала прымяненне ганчарнага круга. Павялічылася прадукцыйнасць працы, пачалася масавая вытворчасць бытавога посуду, палепшыўся мастацкі бок вырабаў: посуд стаў танкасценным, больш прыгожым.

DSC_7822

Фота: Кірыл Смалякоў

Аднымі з найважнейшых цэнтраў ганчарнага рамяства ў X–XIII стст. сталі гарады Полацкай зямлі.

Падчас археалагічных раскопак на тэрыторыі старажытнага Полацка былі знойдзены фрагменты гліняных цацак X–XVII стст., сустракаюцца цэлыя экзэмпляры, паліваныя зялёнай, карычневай і жоўтай глазурай. Аднак найбольшага развіцця гліняная цацка дасягнула ў XIХ–XХ стст. На кірмашы ў святочныя дні можна было ўбачыць побач з чыгунамі і іншым посудам россыпы рознакаляровых цацак: пеўнікаў, качак, конікаў і іншых.

DSC_7821

З узнікненнем гарадоў керамічная вытворчасць набывае спецыялізаваны рамесны характар. Ганчарства пераходзіць у рукі мужчын-рамеснікаў. Адбываецца падзел рамяства на гарадское і сельскае. Сельскія ганчары выраблялі нешырокі асартымент посуду, выкананы ў тэхніцы ручной лепкі, а гарадскія – працавалі на шырокае кола спажыўцоў, удасканальваючы сродкі вытворчасці.

DSC_8169

Пісьмовыя крыніцы сведчаць аб значным росквіце ганчарнага рамяства ў XV–XVI стст. Паралельна з прафесійным ганчарствам працягвалі існаваць архаічныя формы вытворчасці.

У XVIII ст. у гарадах пачалі з’яўляцца мануфактуры, якія выпускалі разнастайны посуд, у тым ліку і фаянсавы. І цэхавая, і мануфактурная вытворчасць аказала ўплыў на традыцыйны асартымент і формы керамічных вырабаў, спарадзіўшы значныя варыяцыі многіх відаў бытавога посуду.

DSC_8179

У вёсках і мястэчках у другой палове XIX – пачатку XX ст. рамесная вытворчасць керамікі ажыццяўлялася ў асноўным мясцовымі сельскімі ганчарамі. У мястэчках сталі з’яўляцца і спецыяльныя майстэрні – ганчарні, дзе выкарыстоўвалі ўдасканаленыя прылады працы і тэхналогіі.



DSC_8168

Але ў цэлым народная тэхніка ганчарнага рамяства, асаблівага сельскага, вызначалася традыцыйнасцю і задавальняла попыт на ўтылітарны, прызначаны для разнастайных гаспадарчых патрэб посуд. Праўда, і сельскія ганчары авалодвалі тачэннем на ганчарным крузе, знаёміліся з сакрэтамі прыгатавання глазуры, тэхнікамі роспісу, дэкарыравання посуду.

DSC_8177

Аднак пасля рэформы 1861 г. гарадское ганчарнае рамяство не вытрымала канкурэнцыі з прамысловасцю і паступова прыйшло да заняпаду, вымушана было пераарыентавацца на сельскага спажыўца.

DSC_8182

DSC_7824

Значныя змены надыходзяць у паслярэвалюцыйны час. Разбураная лёгкая прамысловасць не магла забяспечыць насельніцтва неабходнай колькасцю посуду. Таму попыт на керамічныя вырабы ўзрос. 1 студзеня 1926 г. быў створаны Беларускі саюз саматужнікаў прамысловай кааперацыі, пасля чаго саматужнікі і рамеснікі сталі аб'ядноўвацца ў арцелі. У ліку першых арцеляў, створаных у Полацку, была ганчарная арцель «Чырвоны горан», прадметы якой таксама прадстаўлены на выставе.

DSC_7875

Выстаўка «З гліны.by» паказвае ўсю шырыню выкарыстання ганчарных вырабаў у паўсядзённым жыцці, знаёміць гледачоў з усёй разнастайнасцю ганчарных традыцый Полаччыны.

DSC_7869

Читайте также: Дегустация, магия, книжное гадание. Когда и как пройдет Библионочь в Полоцке

Музей Новополоцка приглашает на выставку «Традиции и современность. Воспоминания»

Серебряную чашу XIX века нашли на дне реки в Полоцке

Оставайтесь с нами в социальных сетях: 

insta   58cbe3ace31ff15adc715b82  







Не вижу код